Іцхак Шамір

Іцхак Шамір
יצחק שמיר
Сцяг10-ы Прэм'ер-міністр Ізраіля
20 кастрычніка 1986 — 13 ліпеня 1992
Прэзідэнт Хаім Герцаг
Папярэднік Шымон Перэс
Пераемнік Іцхак Рабін
Сцяг8-ы Прэм'ер-міністр Ізраіля
10 кастрычніка 1983 — 13 верасня 1984
Прэзідэнт Хаім Герцаг
Папярэднік Менахем Бегін
Пераемнік Шымон Перэс

Нараджэнне 22 кастрычніка 1915(1915-10-22)[1][2]
Смерць 30 чэрвеня 2012(2012-06-30)[3][4][…] (96 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Shulamit Shamir[d]
Дзеці Yair Shamir[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іцхак Шамір (іўр.: יצחק שמיר, прозвішча пры нараджэнні Езярніцкі; 15 кастрычніка 1915, Ружаны, Гродзенская губерня, (цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 30 чэрвеня 2012) — ізраільскі палітык, восьмы і дзесяты прэм'ер-міністр Ізраіля, быў старшынёй Кнэсету і міністрам унутраных спраў.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце і Яўрэйскім універсітэце Іерусаліма. 3 пач. 1930-х г. у сіянісцкім руху. 3 1935 у Палесціне, дзе ўдзельнічаў у дзейнасці сіянісцкіх арганізацый, у т.л. тэрарыстычнай. «групы Штэрна». У 1941 і 1946 быў арыштаваны брытанскімі ўладамі, у 1946—48 у эміграцыі. Пасля стварэння Ізраіля да 1965 у разведцы «Масад». 3 1970 член, з 1975 старшыня Выканкома партыі «Херут», якая з 1973 дзейнічае ў складзе блока «Лікуд». 3 1973 дэпутат, у 1977—80 спікер Кнесета (парламента). У 1980—83 міністр замежных спраў. У 1983—84 і 1986—92 прэм'ер-міністр Ізраіля.

Зноскі

  1. חה"כ יצחק שמירКнесет.
  2. Yitzhak Shamir // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. "Yitzhak Shamir, former prime minister, dies at 96"
  4. Yitzhak Shamir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Адзярыха В. Шамір // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.