Іў Меер | |
---|---|
фр.: Yves Meyer | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1939[1] (85 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | Матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Jean-Pierre Kahane[d] |
Вядомыя вучні | Паскаль Ашэр, Jean-Paul Allouche і Guy David |
Член у | |
Узнагароды |
Прэмія Салема Абелеўская прэмія Прэмія Гауса |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іў Мее́р (фр.: Yves Meyer, нар. 19 ліпеня 1939, Туніс) — французскі матэматык, адзін са стваральнікаў тэорыі вейвлетаў, лаўрэат прэміі Абеля (2017), прэміі Гауса (2010), член Французскай акадэміі навук (1993)[8], правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[9].
У 1957 годзе скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы, у 1966 годзе атрымаў ступень прафесара. Прафесар Вышэйшай нармальнай школы Парыжа — Сакле, у 2000-я гады працаваў таксама ва Універсітэце Парыж-Дафін, у перыяд 1980—1986 гадоў выкладаў у Політэхнічнай школе[10]. Ключавыя вынікі у тэорыі вейвлетаў апублікаваў у кнізе, якая выйшла ў 1992 ў выдавецтве Кембрыджскага універсітэта[11]. У 2000 годзе выступіў з пленарным дакладам на Еўрапейскім матэматычным кангрэсе.