Абертэйскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Abertay University | |
Арыгінальная назва | англ.: Abertay University |
Заснаваны | 1994 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Данды, Шатландыя |
Сайт | abertay.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абертэйскі ўніверсітэт (англ.: Abertay University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Данды у Шатландыі.
Універсітэт з'яўляецца адным з двух дзяржаўных універсітэтаў у горадзе Данды. У 1872 годзе сэр Дэвід Бакстэр, першы баранет Кілмарон, пакінуў у спадчыну кошты на стварэнне інстытута механікі, і ў 1888 годзе быў утвораны Дандыйскі тэхналагічны інстытут. Ужо ў 1902 годзе ён быў прызнаны Дэпартаментам адукацыі Шатландыі ў якасці паўнавартаснай ВНУ. Яна атрымала статус універсітэта ў 1994 годзе.
Універсітэт адкрыў першую ў свеце спецыяльнасць па камп'ютэрных гульнях у 1997 годзе. Ён таксама быў першым, хто прапанаваў дыплом у галіне этычнага хакерства, пачынаючы з 2006 года.