Аблога Хомса | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
![]() Сітуацыя ў горадзе ў маі 2014 года. Чорнай лініяй адзначана лінія фронту на 10 красавіка, сіняй — на 20 красавіка. | |||
Дата | 6 мая 2011 — 9 мая 2014 | ||
Месца | Хомс, Сірыя | ||
Вынік | Перамога сірыйскай арміі[1][2] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Аблога Хомса — серыя ваенных аперацый, якія праводзіліся ўзброенымі сіламі Сірыі з мая 2011 па май 2014 года з мэтай разгрому ўзброеных фарміраванняў апазіцыі ў горадзе Хомс і аднаўлення кантролю над ім.
Хомс быў адным з першых гарадоў, дзе ўспыхнулі ўзброеныя сутыкненні грамадзянскай вайны ў Сірыі, у сувязі з чым сярод сірыйскай апазіцыі ён вядомы як «сталіца рэвалюцыі»[1][2].
Першае наступленне ўрадавых войскаў было арганізавана ў лютым 2012 года[9], а 12 красавіка заключана пагадненне аб спыненні агню.
Пазней баевікі вярнуліся ў Хомс, але 30 снежня ўрадавыя войскі зноў узялі горад пад свой кантроль[10], пры гэтым паўстанцы панеслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы[11].
У чэрвені 2013 года ўрадавыя войскі пачалі трэцяе наступленне на Хомс[12][13].
Да пачатку 2014 г. пад кантролем узброеных сіл знаходзілася вялікая частка Хомса, за выключэннем двух раёнаў. У маі пры пасярэдніцтве ААН было заключана пагадненне аб спыненні агню, у адпаведнасці з якім рэшткі паўстанцаў здалі зброю і пакінулі горад. У выніку Хомс цалкам перайшоў пад кантроль урада[1][2]. Трохгадовыя баі ў горадзе прывялі да значных разбурэнняў і ахвяр.
Горад Хомс з’яўляецца буйным прамысловым цэнтрам і транспартным вузлом, тут знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод і некалькі нафтасховішчаў, праз яго ідуць трубаправоды ад нафтавых радовішчаў усходу Сірыі да партоў Тартус і Баніяс і найбуйнейшых гарадоў краіны — Дамаска, Алепа і правінцыя Латакія. Кантроль над Хомсам дазваляў ускладніць становішча ў паліўна-энергетычным комплексе і эканоміцы Сірыі.
Размяшчэнне за 30 км ад мяжы з Ліванам і наяўнасць шашы давала магчымасць наладзіць забеспячэнне буйной групоўкі баевікоў, а таксама пачаць аперацыю па перакрыцці стратэгічнай дарогі Дамаск-Алепа, якая злучае паўднёвыя і паўночныя раёны краіны
Утрыманню Хомса (які адкрыта называлі «Сірыйскай Місуратай», «Сірыйскім Бенгазі», «цытадэллю супраціву») лідары антыўрадавай апазіцыі надавалі важнае палітычнае значэнне[14].
Існуе меркаванне, што Хомс павінен быў стаць апорным пунктам апазіцыі падчас генеральнага наступлення на сталічны Дамаск.
У пачатку лютага 2012 года горад і яго наваколле падвергнуліся артылерыйскім абстрэлам як апазіцыі, так і ўрадавай арміі.
У ноч з 28 на 29 лютага сірыйская армія правяла перагрупоўку і засяроджванне сіл. Пасля пачалася наступальная аперацыі. Вайсковыя падраздзяленні хутка змялі кантрольна-прапускныя пункты паўстанцкіх сіл у двух кварталах горада — Баб Амр і Хальдэна[15] і працягнулі свой рух далей. Салдаты, пры падтрымцы агню артылерыі, прасоўваліся ад будынка да будынка, абшукваючы ўсе памяшканні і падвалы[16]. У ходзе аперацыі вайскоўцамі быў знойдзены падземны тунэль даўжынёй паўтары мілі, які выкарыстоўваўся баевікамі для перакідання людзей і грузаў у акружаны горад[17].
У канцы дня паступілі паведамленні, што паўстанцаў атрымалася выбіць з Хомса у квартал Іншат і сельгасугоддзі на захад ад горада[18].
У выніку баявых дзеянняў інфраструктура горада атрымала сур’ёзныя пашкоджанні, у многіх раёнах горада спынілася падача электрычнасці і водазабеспячэння, выйшла са строю каналізацыя, у насельніцтва ўзніклі праблемы з прадуктамі харчавання.
1 сакавіка войскі атачылі пазіцыі паўстанцаў у раёне Баб-Амр і выбілі іх з горада.
Наступны тыдзень сірыйская армія займалася ліквідацыяй апошніх ачагоў супраціву мяцежнікаў. Па словах сірыйскіх паліцыянтаў, удзельнікаў баявых дзеянняў у Хомсе, супраць іх змагаліся «у асноўным рознага роду прафесіяналы з іншых краін: афганцы, лівійцы, туркі, саудзіты і іншыя»[19]. У наступныя дні ўрадавыя сілы займаліся размініраваннем (пры адступленні баевікі замініравалі многія будынкі). 5 сакавіка ў квартале Баб Амр былі знойдзены целы 115 жыхароў, забітых апазіцыянерамі[20].
10 сакавіка ў Хомсе зноў ўспыхнулі баі[21]. 26 сакавіка баевікі распачалі спробу ўсталяваць кантроль над горадам. У цэнтральных кварталах Баб-Сба, Сафсафа, Уорша і Сук-эль-Хашыш пачаліся вулічныя баі, у якіх урадавыя войскі ўжылі танкі[22]. 27 сакавіка Хомс наведаў прэзідэнт Сірыі Башар Асад, дзе сустрэўся з вайскоўцамі сірыйскай арміі і насельніцтвам[23]. 12 красавіка ўступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню[24], але яно было неўзабаве парушана — 14 красавіка экстрэмісты абстралялі з гранатамётаў квартал Захра, тры ракеты разарваліся на плошчы. Па дадзеных медыцынскіх крыніц, загінуў 1 чалавек і 29 атрымалі раненні[25].
У красавіку, пасля таго, як падраздзяленні ўрадавай арміі і бранятэхніка былі выведзеныя з Хомса, абстаноўка ў горадзе ўскладнілася, актывізаваліся баевікі, мела месца эскалацыя гвалту[26]. 20 чэрвеня супрацоўнікам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ўдалося дасягнуць пагаднення аб часовым спыненні агню ў горадзе, каб эвакуіраваць мірных жыхароў. Аднак баевікі перашкаджалі эвакуацыі насельніцтва[27].
У пачатку верасня часці ўрадавай арміі ўступілі ў баі ў горадзе Хомс, у раёне Бэб-Сба і Бэб-Туркман імі быў знішчаны буйны атрад баевікоў і некалькі джыпаў з кулямётамі. Адступіўшыя ісламісты напалі на хрысціянскую вёску Гасанія, дзе забілі 5 і захапілі ў закладнікі 17 мясцовых жыхароў[28]. Станам на 6 верасня, урадавыя войскі ўтрымлівалі 80% тэрыторыі горада Хомс[29].
У пачатку кастрычніка ўрадавыя сілы пачалі буйную ваенную аперацыю ў Хомсе і яго ваколіцах. ВПС САР нанеслі кропкавыя ўдары па штабу «Сірыйскай свабоднай арміі» ў Зіры, на ўскраіне горада, затым пачалася аперацыя па зачыстцы раёнаў, прылеглых да лівана-сірыйскай мяжы, каб перакрыць перакідку зброі і падмацаванняў. Былі знішчаны 65 баевікоў, у тым ліку камандзіры і некалькі афганцаў. Істотную дапамогу армейскім спецпадраздзяленням аказалі мясцовыя жыхары (яны паказалі ваенным падземныя камунікацыі, якія выкарыстоўваліся баевікамі для перамяшчэння паміж гарадскімі кварталамі)[5].
29 снежня спецпадраздзяленні ўрадавай арміі правялі паспяховую аперацыю па выдушванню мяцежнікаў з захопленых імі кварталаў у горадзе Хомс. Салдаты ўвайшлі ў раён Дэйр-Бальба, які баевікі ўтрымлівалі больш за год. У рэпартажы сірыйскага тэлебачання былі паказаны разбураныя падземныя тунэлі, хованкі і склады боепрыпасаў, якія дазвалялі апазіцыі на працягу доўгага часу супрацьстаяць часцям рэгулярнай арміі. Працягваючы наступленне, войскі пачалі падрыхтоўку да штурму апошняй апоры баевікоў у квартале Халід, на поўнач ад старадаўняй частцы Хомса[30]. У баях 29 снежня ў Хомсе былі знішчаны некалькі дзясяткаў замежных баевікоў[6]. 30 снежня армія Сірыі цалкам вызваліла горад. Тым не менш, актыўнасць баевікоў у раёне Хомса не спынілася[31].
У пачатку студзення мяцежнікі пасбрабавалі прарвацца ў гарадскія кварталы, баі працягваліся ў некалькіх гарадскіх раёнах — Эль-Кэрліс і Эль-Кусейр. 21 студзеня ў раёне Халід горада Хомс спецпадраздзяленне ўрадавай арміі знішчыла групу з 70 баевікоў[32]. 6 лютага ля вайсковай установы былі ўзарваны два замініраваных аўтамабіля, у выніку не менш за 35 чалавек загінулі, 30 былі паранены[33]. 28 лютага ў раёне Вадзі аль-Дахаб выбухнуў яшчэ адзін замінаваны аўтамабіль, у выніку выбуху былі забітыя і параненыя[34]. 21 сакавіка ў раёне Вадзі аль-Жахаб выбухнуў яшчэ адзін замінаваны аўтамабіль, тэракт суправаджаўся ахвярамі[35]. У сакавіку ўрадавыя войскі аднавілі кантроль над цэнтральным раёнам Баб Амр, куды раней праніклі баевікі, якія захапілі некалькі гарадскіх кварталаў[36]. У пачатку красавіка ў ходзе аперацыі ў Хомсе сірыйскімі войскамі былі знішчаны некалькі тэрарыстаў, два камандзіры баевікоў, два тайніка са зброяй і боепрыпасамі, размініравалі аўтамашыну «Фольксваген» з 10 зарадамі выбухоўкі, прыпаркаваную ля школы «Um al-Banen». 29 чэрвеня сірыйская армія пачала інтэнсіўны абстрэл горада Хомс. Артылерыя і танкі абстрэльвалі раёны, якія знаходзіліся пад кантролем паўстанцаў. З паветра ўрадавыя войскі падтрымлівала авіяцыя[37]. Станам на 10 ліпеня 30% горада знаходзілася пад кантролем узброеных фарміраванняў апазіцыі[38].
У пачатку мая 2014 года ўрад Сірыі і паўстанцы заключылі пагадненне аб спыненні агню ў горадзе Хомс і эвакуацыі мірных жыхароў і баевікоў[39]. Кожнаму апазіцыянеру было дазволена ўзяць з сабой аўтамат, заплечнік з асабістымі рэчамі, і па гранатомёту і кулямёту на кожны аўтобус. Першая група эвакуяваных прыбыла ў гарады Талбіса і Дар-аль-Кабір за 20 км на поўнач[40].
8 мая губернатар Хомса Таляль аль-Баразі заявіў, што вызваленне старадаўніх кварталаў Хомса завяршылася, але паўстанцы кантралююць прадмесця горада, а таксама адзін з умацаваных цэнтраў — Растан[41]. З Хомса былі вывезены 980 чалавек, большасць — члены ўзброеных груповак[42]. Такім чынам, колькасць эвакуіраваных за два дні склала каля 2 тыс. чалавек. Муніцыпальныя службы прыступілі да тэрміновых аднаўленчых работ і размініраванні[43] ў раёнах, якія знаходзіліся больш за два гады пад кантролем баевікоў. Аль-Баразі сказаў, што «поспех прымірыцельнай ініцыятывы ў Хомсе надасць імпульс працэсу нацыянальнага згоды па ўсёй Сірыі напярэдадні заплянаваных на 3 чэрвеня прэзідэнцкіх выбараў»[44].
9 мая сотні мірных жыхароў увайшлі ў раёны Хомса, каб паглядзець, што засталося ад іх дамоў[45]. У той жа час у горад уваходзяць урадавыя войскі[46].
Прадстаўнікі МУС Сірыі выступілі з заявай, што баевікі распальваюць канфлікт і вінаваты ў «здзяйсненні цяжкіх злачынстваў супраць мірных грамадзян, забойствах, захопаў жылля, выкраданняў і рабаванняў». У заяве міністэрства тлумачыла, што «кампетэнтныя органы максімальна стрыманы і давалі тэрарыстам шэраг магчымасцяў, каб вярнуцца на шлях выпраўлення ... аднак яны адмовіліся пайсці на гэты крок і працягнулі тэрор з падачы іншых краін ... Усё гэта падштурхнула ўладаў умяшацца ў сітуацыю і аднавіць парадак і бяспеку ў Хомсе»[47].
Шэраг заходніх сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прэс-службы ўрадаў Турцыі і Францыі назвалі аперацыю «разнёй»[48][49].
У адказ на абстрэл Хомса 4 сакавіка 2012 года дэманстранты здзейснілі напады на пасольствы Сірыі ў Афінах, Берліне, Каіры, Кувейце і Лондане[50]. Ліга арабскіх дзяржаў унесла на галасаванне ў Савет Бяспекі ААН рэзалюцыю па вырашэнні канфлікту ў Сірыі. Расія і Кітай наклалі вета на дакумент[51].
19 красавіка 2012 года, напярэдадні сустрэчы міністраў замежных спраў 14 дзяржаў Еўропы, Блізкага Усходу і ЗША, мэтай якой павінна была стаць выпрацоўка мер па ўзмацненні ціску і жорсткасці санкцый супраць урада Сірыі, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі абвінаваціў прэзідэнта Сірыі Башара Асада ў спробе «сцёрці Хомс з твару зямлі», параўнаўшы аперацыю з спробамі лівійскага ўрада вызваліць Бенгазі[52].