Абрахам Бос | |
---|---|
фр.: Abraham Bosse | |
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1604[1][2] ці 1602[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1676[5] ці 14 лютага 1676[4][6][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Catherine Sarrabat[d] |
Род дзейнасці | мастак-гравёр, майстар афорту, мастак, рысавальнік, гравёр па медзі, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, акварэліст |
Уплыў | Melchior Tavernier (I)[d][2] |
Уплыў на | Jeremias Falck[d][2] |
Член у | |
![]() |
Абрахам Бос (фр.: Abraham Bosse; 1604, Тур — 1676, Парыж) — французскі гравёр, майстар афорта. Адзін з заснавальнікаў французскай Акадэміі жывапісу і скульптуры. Яго работы ўяўляюць сабой выявы цырымоній, святкаванняў і жыцця простага народа свайго часу.
Абрахам Бос нарадзіўся ў Туры ў 1604 годзе. Яго бацькі былі гугенотамі. У 1629 годзе ён сустракае ў Парыжы вялікага афартыста-наватара Жака Кало, і гэтая сустрэча становіцца лёсавызначальнай для Боса. У 1632 годзе ён ажаніўся з Катрын Сараба. У 1641 годзе пачаў наведваць заняткі Жэрара Дэзарга. Напісаў шмат твораў па тэорыі і практыцы малявання і гравёрнага мастацтва і асабліва па тэорыі перспектывы.
Спадчына мастака ўключае вялікую колькасць гравюр, якія паказваюць сцэны з народнага побыту і таму ўяўляюць цікавасць для гісторыі XVII стагоддзя. Памёр 16 лютага (паводле іншых звестак 14 лютага) 1676 года ў Парыжы.