Абстрэл мікрараёна «Східны» ў Марыупалі | |
---|---|
Частка Узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны | |
![]() | |
Месца нападу |
Украіна, Данецкая вобласць, Марыупаль, Арджанікідзеўскі раён |
Дата |
24 студзеня 2015 каля 09:15 (UTC+02:00)[1] |
Спосаб нападу | абстрэл з РСЗА «Град» і «Ураган» |
Загінулыя | 30[2] |
Параненыя | 95[2] |
Абстрэл мікрараёна «Східны» ў Марыупалі 24 студзеня 2015 года — серыя абстрэлаў жылых кварталаў Арджанікідзеўскага раёна горада Марыупаля, якія адбыліся 24 студзеня 2015 года ў рамках узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.
У ходзе супрацьстаяння на ўсходзе Украіны Марыупаль, другі паводле велічыні горад Данбаса і марскі порт, меў стратэгічнае значэнне. Узяцце горада азначала б выхад прарасійскіх сепаратыстаў да мора. Вясной 2014 года ў Марыупалі адбывалася процістаянне прарасійскіх элементаў і ўкраінскіх сілавікоў. З чэрвеня горад пад кантролем украінскіх улад. Праз 2 месяцы горад ізноў трапіў пад удар, у канцы жніўня калона бранятэхнікі рушыць з тэрыторыі Расіі на Новаазоўск. Каля сяла Шырокінэ у бой уступіў добраахвотніцкі ўкраінскі батальён «Азоў». Шырокінэ ўзята не было, і Марыупаль не абстрэльваўся. Праціўнік не наважыўся штурмаваць вялікі горад сходу, украінскае камандаванне тым часам перакінула на гэты напрамак артылерыю і цяжкую бранятэхніку. Вайна прыняла пазіцыйны характар, да позняй восені бакі працягвалі артылерыйскія дуэлі[3].
Першы абстрэл горада адбыўся 24 студзеня 2015 года каля 09:15 па кіеўскім часе[1]. З рэактыўных сістэм залпавага агню былі абстраляныя блокпосты УСУ і жылы мікрараён «Східны».
Загінула 30 чалавек, паранена 97. Большасць ахвяр — мірныя жыхары, сярод загінулых і параненых ёсць дзеці[2][4].
Віну за напад бакі канфлікту ўсклалі адзін на аднаго. СНБА Украіны абвінаваціў у абстрэле «расійска-тэрарыстычныя групоўкі» і асабіста прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна[5]. Штаб ДНР назваў напад правакацыяй украінскага боку[6].
Паводле папярэдніх высноў маніторынгавай місіі АБСЕ, абстрэл быў здзейснены з рэактыўных сістэм залпавага агню «Град» і «Ураган» з тэрыторый, кантралюемых ДНР[1].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)