Абу Мухамад аль-Галані | |
---|---|
араб. أبو محمد الجولاني | |
Дата нараджэння | 1982 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | суніты |
Член у | |
Удзельнік |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абу Мухамад аль-Джулані або аль-Галані (араб. أحمد حسين الشرع; нар. 1982, Эр-Рыяд[1]) — сірыйскі радыкальны ісламіст і дзеяч джыхадзісцкага руху. Пры нараджэнні быў названы Ахмадам Хусейнам аш-Шам. Браў удзел у Іракскай вайне на баку ІДІ, пазней стаў адным з лідараў тэрарыстычнай арганізацыі Джэбхат ан-Нусра ў Сірыі, якая затым была перайменаваная ў Хаят Тахрыр аш-Шам.
Нарадзіўся ў вёсцы Аль-Рафід, што ў вобласці Эль-Кунейтра на поўдні Сірыі, на Галанскіх вышынях. Яго бацька быў работнікам нафтавай прамысловасці, напісаў некалькі кніг па нафтаздабычы і нафтараспрацоўкі. Маці была настаўнікам геаграфіі. Шам вывучаў СМІ і медыя ва Універсітэце Дамаска. Калі пачалася Іракская вайна, ён кінуў вучобу і адправіўся на дапамогу джыхадзістам у Ірак. Быў паплечнікам Абу Мусаб аз-Заркаві. Быў арыштаваны амерыканцамі і змешчаны ў лагер Кэмп-Букій. Вызваліўся ў 2008 годзе. Стаў адным з членаў групоўкі Ісламская дзяржава Ірак[2].
У 2011 годзе, з пачаткам грамадзянскай вайны ў Сірыі, кіраўніцтва Ісламскай дзяржавы Ірак вырашае пачаць экспансію ў Сірыю, і пасылае туды аль-Джулані, для арганізацыі даччынай структуры ў Сірыі. Новая групоўка была створана 23 студзеня 2012 года і адразу ж стала галоўнай рухаючай сілай сярод ісламістаў у Сірыі. Група стала паспяхова адціскаць часці сірыйскай арабскай арміі[3].