Абу Сулейман ан-Насір | |
---|---|
араб. أبو سليمان الناصر | |
Дата нараджэння | XX стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лютага 2011 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Ісламская дзяржава Ірак |
Бітвы/войны |
Абу Сулейман ан-Насір Лідынілах (араб. أبو سليمان الناصر لدين الله) — адзін з лідараў ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава Ірак»[1][2][3]. Ваенны саветнік ІДІ.
Пра Абу Сулеймане вядома вельмі мала. Яго сапраўднае імя — Німан Салман Мансур аз-Зайдзі[4] (араб. نيمان سلمان منصور الزيدي). Нейкі час ён узначальваў іракскае аддзяленне «Аль-Каіды», стаўшы пераемнікам Абу Аюба аль-Масры забітага іракскімі сілавікамі ў красавіку 2010 года. З гэтага часу Абу Сулейман — ваенны саветнік у арганізацыі «Ісламская дзяржава Ірак» — папярэдніцы ІД.
У лютым 2011 года іракскія сілавікі абвясцілі, што нібыта ліквідавалі Абу Сулеймана ў горадзе Хіт, што на захад ад Багдаду[5][6].