Агадэн

Агадэн
амх. ኦጋዴን, самалі Ogaden
Агадэн на карце Эфіопіі
Агадэн на карце Эфіопіі
7°17′ пн. ш. 44°18′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнСамалі
Абсалютная вышыня1 600 м
Плошча200 000 км²
Насельніцтва4 439 147 чал. (2007)
Шчыльнасць насельніцтва22,2 чал./км²
Агадэн (Эфіопія)
Агадэн
Агадэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агадэ́н (амх.: ኦጋዴን, самал.: Ogaden) — тэрыторыя на ўсходзе Эфіопіі, на якой жывуць самалійцы. З’яўлялася спрэчнай тэрыторыяй паміж Эфіопіяй і Самалі ў 1970-х гадах. У адміністрацыйным плане адпавядае сучаснаму эфіопскаму рэгіёну Самалі. Плошча тэрыторыі каля 200 000 км2, мяжуе з Джыбуці, Кеніяй і Самалі[1]. Сталіцай рэгіёна з’яўляецца горад Джыджыга. Агадэн — гэта плато, яго вышыня над узроўнем мора: 1500 метраў на паўночным захадзе, уздоўж паўднёвай мяжы вышыня падае на 300 метраў. Вобласці Агадэна з вышынёй ад 1400 да 1600 метраў характарызуюцца як паўзасушлівыя, тут выпадае 500—600 мм ападкаў у год. Больш тыпова для астатняй часткі Агадэна колькасць ападкаў 350 мм і менш. Пейзаж складаецца са шчыльных кустоў, лясных лугоў і ўзгоркаў[2]. У апошнія гады ў Агадэне назіраецца зніжэнне ўзроўню ападкаў, што ў сваю чаргу прыводзіць да павелічэння колькасці буйных засух: самыя засушлівыя часы былі ў 1984, 1985, 1994, 1999 і 2000 годзе. Паводле сцвярджэнняў агадэнскіх жывёлагадоўцаў, яны страцілі каля 70-90 % ад агульнай колькасці сваіх жывёл[3].

Сцяг Агадэна

Існуе не так шмат гістарычных тэкстаў, якія апісваюць то, якія людзі жылі ў сённяшнім рэгіёне Эфіопіі — Агадэн. Агадэн з’яўляўся часткай мусульманскага султанату ў XIII стагоддзі і ў пачатку XIV стагоддзя. Улада султаната распаўсюджвалася на дзве вобласці Эфіопіі — Шаа і Адыс-Абеба. Пазней у Агадэне з’явілася свая ўласная дзяржава — Адал, якая існавала з канца XIV і да апошняй чвэрці XIX стагоддзя. Паміж султанамі Адала і кіраўнікамі Абісініі на працягу ўсяго гэтага часу не згасаў канфлікт. У першай палове XVI стагоддзя, большасць абісінскіх тэрыторый была заваявана і трапіла пад кантроль адалцаў. Ахмед ібн Ібрагім аль-Газі, камандзір самалійцаў з Адала, узначаліў заваяванне абісінскіх зямель.[4] У апошняй чвэрці XIX стагоддзя Агадэн быў заваяваны імператарам Эфіопіі Менелікам II. У 1897 годзе было падпісана перамір’е, паводле якога Агадэн увайшоў у склад Эфіопіі.[5]

Агадэн быў далучаны да Італьянскага Самалі ў 1936 годзе, пасля перамогі Італіі ў Другой італа-эфіопскай вайне. Самалійцы, карэннае насельніцтва Агадэна, з захапленнем успрынялі аб’яднанне з іншымі абласцямі, населенымі самалійцамі[6]. У 1945 годзе Эфіопія звярнулася з просьбай да Вялікабрытаніі і ЗША, урад Эфіопіі хацеў атрымаць назад Агадэн і Эрытрэю. Аднак просьбы Эфіопіі засталіся непачутымі і гэтыя вобласці заставаліся пад кантролем Вялікабрытаніі. Паводле вынікаў перамоў Агадэн быў ізноў перададзены Эфіопіі ў 1954 годзе[7].

У канцы 1970-х гадоў унутраныя беспарадкі ў Агадэне аднавіліся. Фронт вызвалення Заходняга Самалі звярнуўся да партызанскай тактыкі, каб супрацьстаяць эфіопскім уладам. Самалі падтрымала паўстанцаў і абвясціла вайну Эфіопіі. У выніку Эфіопія атрымала перамогу і Агадэн ізноў вярнуўся ў канстытуцыйнае поле краіны.

У 2007 годзе Эфіопія ўвяла войскі ў Агадэн, пасля таго як сепаратысты забілі дзясяткі грамадзянскіх служачых і супрацоўнікаў аховы на аб’екце па здабычы нафты[8]. Галоўная паўстанцкая групоўка зараз называецца Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, мэтай якой з’яўляецца барацьба супраць эфіопскага ўрада. Некаторыя з самалійцаў, што жывуць у Агадэне, сцвярджаюць, што эфіопскія ваенныя забіваюць мірных жыхароў, рабуюць і раскрадаюць сродкі да існавання многіх этнічных самалійцаў і здзяйсняюць злачынствы супраць качэўнікаў у рэгіёне. Некаторыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі вінавацяць эфіопскі рэжым у здзяйсненні злачынстваў супраць этнічнай большасці Агадэна. Гэтыя сцвярджэнні атрымалі пацверджанне ў нядаўнім дакладзе Х'юман Райтс Вотч[9]. Іншыя даклады пра сітуацыю ў рэгіёне паказалі, што паўстанцы ў Агадэне таксама вядуць барацьбу без усякіх правіл, здзяйсняючы падрывы аўтакалон з эфіопамі і забіваючы прадстаўнікоў улады гэтай краіны.[10][11] У той жа час прадстаўнікі ЗША афіцыйна заявілі пра тое, што эфіопская армія забівала мірных людзей, займалася катаваннямі грамадзянскіх асоб і здзяйсняла іншыя злачынствы супраць насельніцтва Агадэна[12].

Гэты рэгіён быў гістарычным асяроддзем пражывання гіенападобных сабак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, але паней яны зніклі[13].

Зноскі

  1. Gebru Tareke, "The Ethiopia-Somalia War of 1977 Revisited, " in Board of Trustees, Boston University, The International Journal of African Historical Studies. Boston University African Studies Center, 2000, p. 636.
  2. Ayele Gebre-Mariam, The Critical Issue of Land Ownership Архівавана 3 сакавіка 2020., Working Paper No. 2 (Bern: NCCR North-South, 2005), p. 12 (accessed 19 January 2009)
  3. CHF International, Grassroots Conflict Assessment in the Somali Region Архівавана 26 ліпеня 2011. (Aug. 2006), p. 12 (accessed 12 December 2008)
  4. A History of the Ogaden (Western Somali) Struggle for Self — Determination, first edition (London:Mohamed Abdi, 2007), pp. 4-12.
  5. Bahru Zewde, A History of Modern Ethiopia (London: James Currey, 1991), p. 113.
  6. Bahru Zewde, p. 180.
  7. Bahru Zewde, p. 181.
  8. Ethiopian Rebels Kill 70 at Chinese-Run Oil Field — New York Times
  9. Ethiopia: Crackdown in East Punishes Civilians|Human Rights Watch Архівавана 18 кастрычніка 2008.
  10. Ethiopia Ogaden rebels blast report on killing civilians — Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan Архівавана 9 верасня 2015.
  11. Ogaden’s ONLF rebels accused of killing civilians in southern Ethiopia — Jimma Times Архівавана 11 жніўня 2010.
  12. SAGH Testimony on Ethiopia, Ogaden, Somalia (Pham).02-10-07 Архівавана 27 лістапада 2012.
  13. African Wild Dog (Lycaon pictus) — photo/images/information — GlobalTwitcher.com Архівавана 9 снежня 2010.