Агара | |
---|---|
Ágora | |
Жанр |
меладрама драма прыгоды гісторыя Пеплум |
Рэжысёр | Алехандра Аменабар |
Прадзюсар |
Альвара Аўгусцін Фернанда Бавайра |
Сцэнарыст |
Алехандра Аменабар Матэа Хіль |
У галоўных ролях |
Рэйчэл Вайс Макс Мінгела Оскар Айзек Ашраф Бархам |
Аператар | Шаві Хіменес |
Кампазітар | Дарыа Марыянелі |
Кінакампанія | Mod Producciones, Himenóptero, Telecinco Cinema, Canal+ España, Cinebiss |
Працягласць | 141 хвіл. |
Бюджэт | 70 млн $[1] |
Зборы | 39 млн $[1] |
Краіна | Іспанія |
Мова | англійская |
Год | 2009 |
IMDb | ID 1186830 |
Афіцыйны сайт (ісп.) |
«Агара́» (ісп.: Ágora) — гістарычны фільм рэжысёра Алехандра Аменабара 2009 года. Гэта пятая кінакарціна рэжысёра і ўжо другі яго фільм, зняты цалкам на англійскай.
Дзеянне фільма разгортваецца ў горадзе Александрыя Егіпецкая напачатку V стагоддзя нашай эры. Фільм распавядае пра Гіпацію Александрыйскую — першую ў гісторыі жанчыну-вучонага, якая была філосафам, матэматыкам і астраномам. Яна была вельмі разумная і вядомая, да яе слоў прыслухоўваліся кіраўнікі. Яе вучнямі былі шматлікія бачныя дзеячы, у прыватнасці прэфект горада Арэст.
У той час у горадзе пачаліся рэлігійныя сутыкненні, у выніку якіх хрысціянамі была разрабавана і знішчана адна з найбагацейшых бібліятэк свету. Былы раб Гіпаціі Давус, таемна закаханы ў яе, таксама стаў хрысціянінам і далучыўся да пагромшчыкаў. З часам царква набывала ўсё большую ўладу, і неўзабаве біскуп Кірыл Александрыйскі запатрабаваў, каб Арэст і іншыя адракліся ад Гіпаціі, а ёй самой забаранілі выкладаць і займацца навукамі. Яна не магла змірыцца з гэтым і прыняць хрысціянства, таму была абвешчана ведзьмай, прастытуткай. Зневажальнаму забойству ворагамі Гіпація аддала перавагу быць задушанай Давусам.