Агаткі

Агаткі

Агаткі двухдомныя (Antennaria dioica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Antennaria Gaertn., 1791


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36716
NCBI  41475
EOL  50495
IPNI  331352-2

Ага́ткі[1] (Antennaria) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя або паўкусцікавыя расліны вышынёй 5—30 см, двухдомныя, густа апушаныя. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, сцябловае — чаргаванае. Кветкі белыя (двухполыя) або ружовыя (песцікавыя). Суквецце — кошык шырынёй 5—6 мм. Плод — сямянка з чубком.

Агаткі двухдомныя (Antennaria dioica)
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Больш за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах (акрамя Афрыкі). На тэрыторыі Беларусі трапляюцца агаткі двухдомныя (Antennaria dioica) (народныя назвы: сухотнік палявы, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі, пух). Растуць у хваёвых лясах, на сухіх лугах і схілах. Цвіценне адбываецца ў маіжніўні.

Выкарыстоўваюцца ў лекавых і дэкаратыўных мэтах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.