Ага́ткі двухдомныя [ 1] (Antennaria dioica ) — від кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae ).
Народныя назвы: сухотнік палявы, шчасце[ 2] , пух[ 3] , кацалапкі, мёртвае зелле, сухапут[ 3] , аўдулькі, магільнік, цьмен[ 3] [ 4] [ 5] , грызнік, коткі, скочыкі, стакротка[ 3] [ 6] .
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 5—30 см, двухдомная, густа апушаная белалямцавымі валаскамі. Карэнішча галінастае, парасткі шматлікія, сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце серабрыста-шэрае, прыкаранёвае ланцэтнае або лапацістае, у разетках, сцябловае — лінейна-ланцэтнае. Кветкі трубчастыя белыя (двухполыя), ружовыя (песцікавыя) у круглаватых або яйцападобных кошыках , сабраных у шчыткападобна-галоўчатыя суквецці, зрэдку кошыкі адзіночныя. Лісцікі абгорткі сухія, плеўкавыя. Плод — дробная гладкая сямянка з чубком.
На тэрыторыі Беларусі растуць у сухіх лясах (пераважна хваёвых), на лугах і схілах. Цвітуць у маі—чэрвені.
Лекавая (кроваспыняльны і жаўцягонны сродак) расліна, мае ў сабе дубільныя рэчывы, смалу, спанін , вітамін К , фітастэрол . З лекавай мэтай выкарыстоўваюцца сцёблы з лісцем (збіраюцца ў час цвіцення) і кветкі (да распускання). Дэкаратыўная расліна (вядомая пад назвай антэнарыя), прыдатная на дывановыя клумбы, бардзюры, сухія букеты.
Зноскі
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
↑ а б в г Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Калініна З. Агаткі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 26.
Кошачья лапка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М .: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 465. — 563 с. — 100 000 экз. (руск.)