Агуй | |
---|---|
маньчж. ᠠᡤᡡᡳ кіт.: 阿桂 | |
Нараджэнне |
7 верасня 1717[1] |
Смерць |
10 кастрычніка 1797[1] (80 гадоў) |
Бацька | Акдунь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агуй (А-Куэй) (кіт.: 阿桂; 7 верасня 1717 — 10 кастрычніка 1797) — кітайскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч часоў імперыі Цын. Сын дыпламата Акдуня. Родам са шляхетнай маньчжурскай сям’і. Камандаваў войскамі пры падаўленні мецяжоў у заходніх правінцыях Сычуань і Ганьсу. Кіраваў ваеннымі кампаніямі па захопу Ілі і Туркестан (цяпер у складзе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна), баявымі дзеяннямі ў Бірме і на Тайвань. Служыў ваенным міністрам, быў канцлерам Дзяржаўнага савета. Займаў пасаду Ілійскага генерал-губернатара (1767—1768).