Агюстэ́н Луі́ Кашы́ | |
---|---|
Augustin Louis Cauchy | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1789[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1857[1][3][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Луі Франсуа Кашы[d] |
Маці | Marie-Madeleine Desestre[d][5] |
Жонка | Aloise de Bure[d] |
Род дзейнасці | матэматык, інжынер, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Агюст Конт |
Вядомы як | заснавальнік сучаснага матэматычнага аналізу |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агюстэ́н Луі́ Кашы́ (фр.: Augustin Louis Cauchy; 21 жніўня 1789, Парыж — 23 мая 1857, Со, Францыя) — вялікі французскі матэматык, член Парыжскай акадэміі навук, Лонданскага каралеўскага таварыства, Пецярбургскай акадэміі навук і іншых акадэмій.
Распрацаваў асновы матэматычнага аналізу, унёс велізарны ўклад у аналіз, алгебру, матэматычную фізіку і многія іншыя вобласці матэматыкі. Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, які змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы.
Кашы напісаў больш за 800 работ, поўны збор яго твораў змяшчае 27 тамоў. Яго працы адносяцца да розных напрамкаў матэматыкі (пераважна да матэматычнага аналізу і матэматычнай фізікі).
Кашы ўпершыню даў строгае азначэнне асноўных паняццяў матэматычнага аналізу — граніцы, непарыўнасці, вытворнай, дыферэнцыяла, інтэграла, збежнасці шэрагу і г. д. Яго азначэнне непарыўнасці абапіралася на паняцце бясконца малой, якому ён надаў новы сэнс: у Кашы бясконца малая — зменная велічыня, якая імкнецца да нуля. Увёў паняцце радыуса збежнасці шэрагу. Курсы аналізу Кашы, заснаваныя на сістэматычным выкарыстанні паняцця граніцы, паслужылі ўзорам для большасці курсаў пазнейшага часу.
Кашы шмат працаваў у галіне камплекснага аналізу, у прыватнасці, стварыў тэорыю інтэгральных рэшт. У матэматычнай фізіцы глыбока вывучыў краявую задачу з пачатковымі ўмовамі, якая з тых часоў завецца «задача Кашы».
Кашы заклаў асновы матэматычнай тэорыі пругкасці. Ён разглядаў цела як суцэльнае асяроддзе і вывеў сістэму ўраўненняў для напружанняў і дэфармацый у кожнай кропцы. У працах па оптыцы Кашы даў матэматычную распрацоўку хвалевай тэорыі святла і тэорыі дысперсіі. Яму належаць таксама даследаванні па геаметрыі (пра мнагаграннік), па тэорыі лікаў, алгебры, астраноміі і ў многіх іншых галінах навукі.
А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.546