Адам Казімір Чартарыйскі | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне |
1 снежня 1734[1][2][…]
|
Смерць |
19 сакавіка 1823[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Чартарыйскія |
Бацька | Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі |
Маці | Марыя Соф’я з Сяняўскіх[d] |
Жонка | Ізабела з Флемінгаў[3] |
Дзеці | Марыя Віртэмберская[d], Адам Ежы Чартарыйскі, Канстанцін Адам Чартарыйскі, Зоф’я з Чартарыйскіх[d], Teresa Czartoryska[d] і Gabriela Czartoryska[d] |
Партыя | |
Член у | |
Званне | генерал і field marshal[d][4] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Казімір Чартары́йскі (польск.: Adam Kazimierz Czartoryski; 1 снежня 1734, Данцыг — 19 сакавіка 1823) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Аўгуста Аляксандра; унук Адама Мікалая Сяняўскага.
Адукацыю сваю скончыў за мяжой, падарожнічаючы па Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі, Аўстрыі, Англіі; у апошняй краіне Адам Казімір Чартарыйскі прасякнуўся прыхільнасцю да англійскіх парадкаў. Ажаніўся са спадчынніцай велічэзных уладанняў, Ізабелай Флемінг.
Атрымаўшы пасаду генерала земляў падольскіх, гуляў немалаважную ролю ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. Выбіраўся паслом на соймы (1756, 1758, 1760, 1762). 3 1758 генеральны староста падольскі. У 1764 выбраны маршалкам канвакацыйнага сойма і «фаміліяй» Чартарыйскіх вылучаны кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, але пад націскам Кацярыны II адмовіўся ад яго на карысць свайго стрыечнага брата Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Ініцыятар (разам з «фаміліяй») правядзення карэнных рэформ дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. У 1766 яму даручана рэфармаванне войска ВКЛ.
У 1767 далучыўся да Радамскай канфедэрацыі і ўзначаліў магнацкую апазіцыю каралю. У выніку канфлікту з каралём выехаў за мяжу. 3 1768 камендант Варшаўскага кадэцкага корпуса, камандзір палка пешай літоўскай гвардыі, генерал-лейтэнант (1775), камандзір 1-й і 2-й дывізій войска ВКЛ (да 1783). У 1773—76 член Адукацыйнай камісіі. Як камендант варшаўскага кадэцкага корпуса і член Адукацыйнай камісіі, аказаў немалаважныя паслугі справе асветніцтва. У 1786 атрымаў ад імператара Іосіфа II тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі для сябе і сваіх нашчадкаў, а для старэйшага ў родзе — тытул герцага Галіцыйскага каралеўства.
Абраны паслом на Чатырохгадовы сойм (1788—92), прыхільніх Канстытуцыі 3 мая (1791). Чатырохгадовы сойм пасылаў яго ў Дрэздэн з даручэннем прапанаваць польскую карону курфюрсту Фрыдрыху Аўгусту.
Адмовіўся ад патрабаванняў Расіі далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі і выехаў у Вену. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) асноўныя маёнткі Чартарыйскіх апынуліся ў Аўстрыі і ён прыняў аўстрыйскае падданства, з 1808 аўстрыйскі фельдмаршал. У 1805 годзе ён прымаў у Пулавах імператара Аляксандра I, што ўзбудзіла ў польскім таварыстве моцную надзею на ажыццяўленне палітычнага плану, складзенага сынам Чартарыйскага, князем Адамам Ежы Чартарыйскім.
Узяты ў палон князем Юзафам Панятоўскім падчас вайны Напалеона з Аўстрыяй (1809), Чартарыйскі змяніў аўстрыйскае падданства на падданства Варшаўскага княства, хоць і быў аўстрыйскім фельдмаршалам (з 1 студзеня 1808 года). У 1812 годзе быў маршалам варшаўскага сойма.
Пасля прыходу войск Напалеона ў Варшаву ў 1812 выбраны маршалкам Надзвычайнага сейма і Генеральнай канфедэрацыі. Пазней адышоў ад палітычнай дзейнасці.
Рэзідэнцыя Чартарыйскіх у Пулавах была асяродкам грамадска-палітычнай і культурнай дзейнасці. Мецэнат, апякун літаратуры і мастацтва, тэарэтык і крытык літаратуры і тэатра, аўтар камедый. Напісаў некалькі літаратурных твораў, з якіх некаторыя былі надрукаваны, як, напрыклад, камедыі: «Panna na wydaniu» (Варшава, 1774) і «Kawa» (1779). Гл. L. Dębicki, «Puławy».