Федэратыўны лад Босніі і Герцагавіны — дзяржава складаецца з мусульмана-харвацкага і сербскага этнітэтаў: Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай, блізкімі паводле статусу да суб’ектаў канфедэрацыі, але без права выхаду з яе складу. Акруга Брчко кіруецца асобна ад этнітэтаў.
Падзелена на 10 кантонаў (басн.: kantoni).
Кантоны падзелены на 79 абшчын (харв., басн.: općine).
Рэспубліка Сербская, у адрозненне ад Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, падзелена на рэгіёны (сербск.: регије).
Тэрытарыяльны план Рэспублікі Сербскай 2008—2015 гг. утварае 6 рэгіёнаў (сербск.: регије) ці мезарэгіёнаў (сербск.: мезорегије):[1][2]
Станам на 20 мая 2013 года, РС падзелена на 57 абшчын (сербск.: општина, општине), 6 гарадоў ці гарадскіх абшчын (сербск.: град, градови), у тым ліку Істочна-Сараева, які ўключае як гарадская акруга 6 (з 57-мі) самастойных абшчын. Абшчыны і гарады (гарадскія абшчыны) уключаюць 2756 населеных пунктаў (сербск.: насељено мјесто, насељение мјеста)[3].
Рэспубліка Сербская таксама падзяляецца на геаграфічныя рэгіёны (сербск.: регије):
Самакіравальная акруга Брчко з’яўляецца адначасова часткай Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай. Таксама акруга знаходзіцца пад міжнародным назіраннем.