Адольф Вёльфлі | |
---|---|
ням.: Adolf Wölfli | |
Род дзейнасці | кампазітар, мастак, пісьменнік, фатограф, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 29 лютага 1864[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1930[1][4][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адольф Вёльфлі (ням.: Adolf Wölfli, 29 лютага 1864, Берн — 6 лістапада 1930, Вальдау) — швейцарскі мастак-прымітывіст, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў Ар брут.
У сямігадовым узросце быў кінуты бацькам-алкаголікам, па прафесіі каменячосам. Працаваў парабкам на фермах. Быў арыштаваны паліцыяй за абразу грамадскай маральнасці, пасля рэцыдыву абследаваны ўрачамі, у яго дыягнаставалі шызафрэнію.
З 1895 года да канца жыцця жыў у псіхіятрычнай клініцы Вальдау, пацыентамі якой у розны час былі таксама Вацлаў Ніжынскі, Фрыдрых Глаўзер і Роберт Вальзер. Тут ён ва ўзросце трыццаці пяці гадоў пачаў маляваць, пісаць вершы, ствараць музыку. Пакінуў гіганцкую спадчыну з дзясяткаў тысяч малюнкаў і калажаў, а таксама шэраг музычных і літаратурных твораў (вершаў і прозы).