Адольф Вільгельм Герман Кольбэ | |
---|---|
ням.: Adolph Wilhelm Hermann Kolbe | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | Эліхаўзен, каля Гётынгена, Гановер |
Дата смерці | 25 лістапада 1884[1][3][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | Лейпцыг, Германія |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Арганічная хімія |
Месца працы |
Марбургскі ўніверсітэт Лейпцыгскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | Гётынгенскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Роберт Вільгельм Бунзен[4] і Фрыдрых Вёлер |
Вядомыя вучні | Ludwig Mond[d] |
Член у | |
Узнагароды | Медаль Дэві (1884) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адольф Вільгельм Герман Кольбэ (ням.: Adolph Wilhelm Hermann Kolbe; 27 верасня 1818, Эліхаўзен, цяпер частка Гётынгена - 25 лістапада 1884, Лейпцыг) — нямецкі хімік-арганік.
З 1838 па 1842 навучаўся ў Гётынгенскім універсітэце, дзе вывучаў хімію ў Ф. Вёлера. У 1842-1845 гадах асістэнт Р. В. Бунзена ў Марбургскім універсітэце. У 1845-1847 гадах працаваў у Горнай школе ў Лондане, у 1847-1865 гадах у Марбургскім універсітэце (з 1851 прафесар). З 1865 года да канца жыцця прафесар Лейпцыгскага універсітэта.