Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Engl.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI
|
Адольф Генрых (Хайнрых) Густаў Энглер (ням.: Heinrich Gustav Adolf Engler; 25 сакавіка 1844 — 10 кастрычніка 1930) — нямецкі батанік другой паловы XIX — першай трэці XX стагоддзя, вядомы сваімі працамі па таксанаміі раслін і фістафіі. Нават у пачатку XXI стагоддзя яго сістэма класіфікацыі раслін (Сістэма Энглера) выкарыстоўваецца многімі гербарыямі, вызначальнікамі і флорамі, з’яўляючыся, бадай, адзінай сістэмай, якая апісвае расліны ў шырокім сэнсе — ад імхоў і лішайнікаў да кветкавых раслін.
Энглер напісаў і выдаў значную колькасць прац па таксанаміі. Ён прыцягваў розных мастакоў для афармлення сваіх кніг, але ў рэшце рэшт спыніў свой выбар на Ёзэфе Поле (ням.: Joseph Pohl, 1864—1939), які працаваў у тэхніцы гравюры на дрэве. Супрацоўніцтва Энглера і Поле працягвалася амаль сорак гадоў. Поль нарэзаў больш за 33 000 гравюр для 6 000 табліц кнігі Die naturlichen pflanzenfamilien. Ён таксама афармляў Das pflanzenreich (1900—1953), Die pflanzenwelt Afrikas (1908—1910), Monographien afrikanischer pflanzenfamilien (1898—1904) і штогоднікі Botanische jahrbucher.
У 1913 годзе Лонданскім Лінееўскім таварыствам Энглер быў узнагароджаны Медалём Лінея.
Па апошняй волі Энглера ён пахаваны ў Батанічным садзе ў Берлін-Далеме.