Адрыяна Франчэска Ліма | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1981[1] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Рост | 178 см[2] |
Вага | 50 кг |
Грудзі | 86 см[2] |
Стан | 61 см[2] |
Сцёгны | 89 см[2] |
Колер валасоў | цёмна-карычневыя[2] |
Вочы | блакітныя[2] |
Памер абутку | 39 (EU)[2] |
Грамадзянства |
Бразілія Сербія |
Агенцтва | |
www.adrianalima.com |
Адрыя́на Франчэска Лі́ма (парт.: Adriana Lima, нарадзілася 12 чэрвеня 1981, Салвадор) — бразільская супермадэль, найболей вядомая як адзін з анёлаў Victoria’s Secret. У сродках масавай інфармацыі Ліму часта завуць адной з самых прыгожых жанчын планеты.
Нарадзілася 12 чэрвеня 1981 года ў бразільскім горадзе Сальвадор. Яе бацька Нэльсан Торэс і маці Граца Ліма былі сацыяльнымі працаўнікамі. У ёй цячэ кроў французаў, партугальцаў, амерыканскіх індзейцаў і зусім крыху ад жыхароў Карыбскіх астравоў. У 13 гадоў яе заўважыў у гандлёвым цэнтры агент мадэльнага агенцтва і запрасіў на кастынг. З тых часоў яе кар’ера імкліва ідзе ўверх.
У 1996 годзе яна стала пераможцам бразільскага фіналу конкурсу мадэляў, якое праводзіла агенцтва Ford Models, а на міжнародным — заняла другое месца.
У 1998 годзе Адрыяна падпісала кантракт з Elite і пераехала ў Нью-Ёрк.
З 2001 года з’яўляецца адным з Victoria’s Secret Angels, падпісаўшы кантракт з гэтым вядомым брэндам адзежы і жаночай бялізны. За гэты час яна ўпрыгожыла сабой вокладкі такіх вядомых часопісаў, як GQ, Elle, Esquire і г.д. і прымала ўдзел ва ўсіх Victoria’s Secre Fashion Show — адным з самых вядомых модных паказаў свету.
Жыве ў Нью-Ёрку. У 2009—2016 гадах была замужам за баскетбалістам Марка Ярычам.