У сярэднявеччы на месцы будучага Айзраўклэ знаходзілася паселішча ліваў, якое было заваявана і разбуранае крыжакамі. На яго месцы быў пабудаваны Айзраўкльскі замак, рэшткі якога засталіся да нашых дзён. Да Першай Сусветнай вайны горад быў вядомы пад нямецкай назвай Ascheraden.
Сучасны выгляд паселішча атрымала ў 1960-я, калі каля недалёка ад яго, у 1967 годзе, была пабудавана гідраэлектрастанцыя. У гэтым жа годзе Айзкраўклэ атрымала статус горада. Першапачаткова, па жаданні кіраўніка Камуністычнай партыі Латвіі, горад быў названы Стучка, у гонар аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Латвіі Пятра Стучкі. Сучасная назва была нададзена ў 1991 годзе.