Нікке-осаэ ў айкідо — адна з пачатковых тэхнік. 1989 Мінск Цэнтр Баявых Мастацтваў «Сэкай»
Першая секцыя айкідо ў Мінску з'явілася ў 1990[2]. Першым трэнерам айкідо быў Валерый Буяк, Цэнтр усходняй культуры «Сэкай». Выкладаў ён гэты від кэмпа з 1990 па 1996. Частка яго першых вучняў у наступным аддзялілася і арганізавала новыя клубы і асацыяцыі айкідо, як, напрыклад, Аляксандр Лепяшкевіч. З'явіліся і іншыя спецыялісты, якія навучаліся ў СНД ці ў далёкім замежжы.
На дадзены момант у краіне ёсць Федэрацыя Айкідо, якая шчыльна супрацоўнічае з Міжнародным Цэнтрам Айкідо - Айкікай Хомбу Дадзё (Токіё, Японія) [3] і некалькі клубаў па розных стылях і кірунках:
Найбуйны з цяперашніх клубаў – «Айкідом», заснаваны яшчэ ў 1996, прадстаўляе стыль Айкікай. Галоўны трэнер клуба Аляксандр Лепяшкевіч, 2-ы данАйкідо Айкікай.
Зарэгістраваная ў 1995 Беларуская федэрацыя Айкідо таксама з'яўляецца прадстаўком стылю Айкікай у Беларусі. Андрэй Мастоўнікаў, старшыня Беларускай Федэрацыі Айкідо, 5-ы дан Айкідо Айкікай.
Клуб «Ідзумі». Інструктар - Калтыгін Максім Валер'евіч, 3-і дан Айкідо Айкікай[6].
Клуб Айкідо «Муманкан». Заснавальнік і кіраўнік - Голешаў Віталь Юр'евіч (4-ы дан Айкідо Айкікай), тэхнічны дырэктар - Макота Іта (6-ы Дан Айкідо Айкікай, Токіё). Клуб Муманкан знаходзіцца ў Мінску, філіялы клуба працуюць у Віцебску і Наваполацку.[7].