Акракордыя[1] (Acrocordia) — род накіпных лішайнікаў сямейства Monoblastiaceae.
Слаявіна суцэльная гладкая або з трэшчынамі, белаватая ці шараватая. Развіваецца на паверхні або ўнутры субстрату. Пладовыя целы (перытэцыі) чорныя, матавыя, з кропкападобнай вывадной адтулінай, рассеяныя або скучаныя. Сумкі цыліндрычныя, з 8 спорамі, размешчанымі ў 1 рад. Споры шырокаавальныя, двухклетачныя з тоўстымі сценкамі.
Вядомы ў Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, горных раёнах Еўропы і Новай Зеландыі. На Беларусі ў падзоне шыракаліста-хваёвых лясоў трапляюцца акракордыя белая (Acrocordia gemmata) і акракордыя шарападобная (Acrocordia sphaeroides). Растуць на кары лісцевых дрэў.
Індыкатарныя расліны забруджанасці навакольнага асяроддзя некаторымі шкоднымі рэчывамі.
Зноскі