Алан Хендэрсан Гардынер | |
---|---|
англ.: Alan Gardiner | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1879[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 1963[3][1][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Margaret Gardiner[d] і Rolf Gardiner[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец, археолаг, антраполаг, егіптолаг, філолаг |
Навуковая сфера | археалогія, егіпталогія[6], мовазнаўства[6] і філалогія[6] |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Сэр А́лан Хе́ндэрсан Га́рдынер (англ.: Sir Alan Henderson Gardiner; 1 сакавіка 1879, Элтэм, Грынвіч, Лондан — 19 снежня 1963, Оксфард) — англійскі егіптолаг і лінгвіст.
Зрабіў вялікі ўнёсак у тэорыю егіпецкай мовы. Створаная ім «Егіпецкая граматыка: уводзіны ў вывучэнне іерогліфаў» дагэтуль застаецца стандартнай даведкавай граматыкай. Абапіраючыся на дасягненні прадстаўнікоў берлінскай егіпталагічнай школы: Адольфа Эрмана і Курта Зэтэ — Гардынер сістэматызаваў веды пра егіпецкую мову і выпусціў у 1927 «Егіпецкую граматыку», якая спалучала вычарпальны граматычны матэрыял з даступнымі тлумачэннямі і навучальнымі заданнямі.
Гардынер прымаў актыўны ўдзел у стварэнні фундаментальнага «Берлінскага слоўніка егіпецкай мовы». Лічачы адной з галоўных задач егіпецкай філалогіі тлумачэнне егіпецкіх тэкстаў, ён выдаў і аткаментаваў мноства каштоўных помнікаў. Яго даследаванне егіпецкіх «анамастыконаў» (гл. Рамесеўмскі анамастыкон) дазволіла вызначыць значэнне мноства егіпецкіх слоў, а таксама зрабіла вялікі ўнёсак у вывучэнне гістарычнай геаграфіі Старажытнага Егіпта.
Апроч егіпталагічных прац, Гардынер — аўтар арыгінальных прац па агульным мовазнаўстве.