Алег Аляксандравіч Карамушка

Футбол
Алег Карамушка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Аляксандравіч Карамушка
Нарадзіўся 30 красавіка 1984(1984-04-30)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Левы бераг
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 0 (0)
2001—2002   Украіна Дняпро-3 (Днепрапятроўск) 25 (2)
2001—2003   Украіна Дняпро-2 (Днепрапятроўск) 26 (0)
2003 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 4 (0)
2003—2005 Украіна Барысфен (Барыспаль) 40 (3)
2003   Украіна Барысфен-2 (Барыспаль) 8 (0)
2005—2008 Украіна Шахцёр (Данецк) 1 (0)
2005   Украіна Шахцёр-2 (Данецк) 6 (0)
2006   Украіна Металург (Запарожжа) 22 (0)
2007   Украіна Харкаў 5 (0)
2008—2009 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 12 (0)
2010—2011 Украіна Абалонь (Кіеў) 12 (0)
2011 Беларусь Дняпро (Магілёў) 7 (0)
2012 Беларусь Мінск 6 (0)
2012 Украіна Крымцяпліца (Маладзёжны) 13 (1)
2013—2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 55 (4)
2015—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 36 (2)
2016—2020 Беларусь Віцебск 81 (4)
2021— Украіна Левы бераг (Кіеў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Украіна Украіна (да 21) 5 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Карамушка (нар. 30 красавіка 1984, Канеў, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Левы бераг» з Кіева.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец чаркаскага футбола, потым пераехаў у Кіеў, гуляў у розных украінскіх клубах Прэм’ер-лігі. У 2011 годзе трапіў у магілёўскі «Дняпро», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, але не змог выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Сезон 2012 распачынаў у складзе «Мінска», але пазней страціў месца ў аснове і пакінуў клуб. Другую палову 2012 года правёў у «Крымцяпліцы».

Пасля вяртання «Дняпра» ў эліту зноў далучыўся да магілёўскага клуба ў лютым 2013 года[3]. Сезоны 2013 і 2014 правёў трывалым іграком асновы на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года, пасля чарговага вылету ў Першую лігу, пакінуў магілёўскі клуб[4].

У студзені 2015 года апынуўся на праглядзе ў «Белшыне»[5] і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе бабруйскага клуба. У новым сезоне перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце Беларусі[6]. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе бабруйчан на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У ліпені 2016 года пакінуў «Белшыну» і падпісаў кантракт з «Віцебскам»[7], дзе таксама стаў асноўным іграком. У сезоне 2018 стаў нярэдка заставацца на лаўцы запасных, а ў 2020 годзе толькі эпізадычна выхадзіў на поле.

У снежні 2020 года пакінуў «Віцебск» і завяршыў прафесійную кар’еру[8]. У 2021 годзе далучыўся да клуба «Левы бераг», які пазней заявіўся ў Другую лігу Украіны.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2004—2005 гадах гуляў за моладзевую зборную Украіны.

Зноскі