![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Алег Мікалаевіч Кавалёў | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 мая 1987[1] (37 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 191 см[2] | |||||||||||||||
Вага | 86 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 87 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Алег Кавалёў (нар. 24 мая 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».
Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У першай палове сезона 2008 выступаў у Другой лізе за ДБК, пасля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2008 года, адгуляўшы увесь матч з «Нёманам» (0:1). У сезоне 2009 выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамяльчанам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах.
З 2011 года выступаў у Першай лізе за ДБК, а пасля таго, як ён спыніў існаванне ў пачатку 2013 года, стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97» (праз год змяніў назву на «Рэчыца-2014»). У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.
Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам[3]. У «Гомелі» стаў другім брамнікам пасля Андрэя Саковіча, а ў жніўні-верасні 2015 года з’яўляўся ў стартавым складзе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[4]. У сезоне 2016 быў асноўным брамнікам «Гомеля», правёў ад пачатку да канца ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 быў другім брамнікам гомельскай каманды пасля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у брэсцкае «Дынама», стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. У сезоне 2018 саступіў месца асноўнага брамніка Дзмітрыю Дудару. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[6].
У сезоне 2019 звычайна выконваў ролю другога брамніка пасля Дзяніса Каўлінава. У снежні 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[7]. У сезоне 2020 у якасці асноўнага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся ў клубе ў 2021 годзе, пачынаў сезон асноўным брамнікам, пасля стаў часцей саступаць месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам да канца 2022 года[8]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам пасля Дзяніса Садоўскага.
У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з «Гомельем» да канца сезона 2023[9]. Пачынаў сезон 2023 асноўным брамнікам каманды, з лета стаў саступаць месца на полі Уладзіславу Ігнацьеву. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[10].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Гомель | ![]() |
25 | −48 |
2006 | дубль | Гомель | ![]() |
23 | −23 |
2007 | дубль | Гомель | ![]() |
26 | −25 |
2008 (1) | Д3 | ДБК-Гомель | ![]() |
14 | −6 |
2008 (2) | Д1 | Гомель | ![]() |
2 | −2 |
2009 | дубль | Гомель | ![]() |
16 | −12 |
2010 | Д2 | Гомель | ![]() |
5 | −1 |
2011 | Д2 | ДБК-Гомель | ![]() |
30 | −34 |
2012 | Д2 | ДБК-Гомель | ![]() |
25 | −53 |
2013 | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() |
18 | −18 |
2014 | Д2 | Рэчыца-2014 | ![]() |
30 | −36 |
2015 | Д1 | Гомель | ![]() |
9 | −15 |
2016 | Д2 | Гомель | ![]() |
26 | −11 |
2017 | Д1 | Гомель | ![]() |
17 | −13 |
2018 | Д1 | Гомель | ![]() |
8 | −7 |
2019 | Д1 | Гомель | ![]() |
7 | −11 |
2020 | Д2 | Гомель | ![]() |
19 | −13 |
2021 | Д1 | Гомель | ![]() |
13 | −11 |
2022 | Д1 | Гомель | ![]() |
9 | −9 |
2023 | Д1 | Гомель | ![]() |
13 | −23 |