Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Чэпмен Фергюсан | |||||||||||||||||||||
Мянушкі | Fergie (Фергі), SAF (САФ) | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
31 снежня 1941 (83 гады) Глазга, Шатландыя |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Шатландыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Манчэстэр Юнайтэд | |||||||||||||||||||||
Пасада | член савета дырэктараў | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Аляксандр Чэпмен Фергюсан, CBE (англ.: Sir Alexander Chapman Ferguson; 31 снежня 1941, Глазга, Шатландыя), больш вядомы як Алекс Фергюсан, сэр Алекс, САФ або Фергі — шатландскі футбаліст і футбольны трэнер. З 1986 па 2013 гады з’яўляўся галоўным трэнерам англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд». З’яўляецца самым тытулаваным трэнерам у брытанскім футболе. Прызнаецца адным з найвялікшых трэнераў у гісторыі сусветнага футбола.
А. Фергюсан гуляў за шэраг шатландскіх футбольных клубаў. Трэнерскую кар’еру пачаў у 1974. Быў галоўным трэнерам шатландскіх клубаў «Іст Стэрлінгшыр» і «Сент-Мірэн», пасля чаго трэніраваў «Абердзін», дамогшыся з клубам вялікіх поспехаў. Алекс Фергюсан тройчы прыводзіў «Абердзін» да залатых медалёў чэмпіянату Шатландыі, перамогі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў (1983). У 1986 на чэмпіянаце свету ў Мексіцы быў галоўным трэнерам зборнай Шатландыі.
З лістапада 1986 года ўзначаліў англійскі «Манчэстэр Юнайтэд». Прывёў клуб да 13 перамогаў у чэмпіянаце Англіі (1993, 1994, 1996, 1997, 1999–2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011, 2013), пяць у Кубку Англіі, заваяваў 10 Суперкубкаў, 4 Кубкі футбольнай Лігі, дзве перамогі ў Лізе чэмпіёнаў (1999, 2008), Кубку ўладальнікаў кубкаў і інш.
Усяго на рахунку А. Фергюсана 48 трафеяў на чале МЮ і «Абердзіна»[1]. Пад кіраўніцтвам Фергюсана «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў больш трафеяў, чым за ўсю сваю папярэднюю стогадовую гісторыю. 19 снежня 2010 года Фергюсан пабіў рэкорд сэра Мэта Басбі па працягласці знаходжання на пасадзе галоўнага трэнера клуба.
У 1999 годзе Фергюсан быў прысвечаны ў рыцары каралевай Елізаветай II. У 2002 годзе ён быў уключаны ў Залу славы англійскага футбола. Таксама ён з’яўляецца ганаровым грамадзянінам горада Абердзіна за свае заслугі ў якасці галоўнага трэнера футбольнага клуба «Абердзін».
У маі 2013 Алекс Фергюсан завяршыў трэнерскую кар’еру, але застаўся працаваць у структуры «Манчэстэр Юнайтэд».