Алена Васільеўна Глінская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Елена Васильевна Глинская | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль III | ||||||
Пераемнік | Іван Грозны (дэ-юрэ) Абраная Рада (дэ-факта) |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1510 |
||||||
Смерць |
3 красавіка 1538[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Глінскія[1] | ||||||
Бацька | Васіль Львовіч Глінскі[1] | ||||||
Маці | Ганна Якшыч[d][1] | ||||||
Муж | Васіль III[2][1] | ||||||
Дзеці | Іван IV Грозны[3] і Юрый Васільевіч[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алена Васільеўна Глінская (руск.: Елена Васильевна Глинская; каля 1508 — 4 красавіка 1538[4], паводле іншых звестак 13.4.1538[5]) — вялікая княгіня Маскоўская, другая жонка маскоўскага вялікага князя Васіля Іванавіча, маці Івана Грознага, кіраўніца дзяржавы ў час яго маленства (1533-38)[5].
Дачка князя Васіля Львовіча з літоўскага роду Глінскіх і яго жонкі Ганны Якшыч , якая была родам з Сербіі.
Глінскія, вядомыя па дакументах з 1437, лічылі, што паходзяць ад татарскага цемніка Мамая, унукі якога нібыта атрымалі як удзел горад Глінск.
Дзядзька Алены, князь Міхаіл Львовіч, быў буйным дзяржаўным дзеячам вялікага княства Літоўскага. Пасля паразы бунту Глінскіх бег разам з сваякамі ў Маскву. Сярод бежанцаў была і юная Алена.
У 1526 годзе Алена Глінская была абраная нявестай вялікага князя Васіля III, які развёўся з першай жонкай з прычыны адсутнасці ў яе дзяцей. Алена нарадзіла Васілю дваіх сыноў — Івана і Юрыя . У 1533 годзе яна заўдавела.
Пасля смерці свайго мужа ў снежні 1533 Алена Васільеўна фактычна здзейсніла пераварот, адхіліўшы ад улады назначаных апошняй воляй яе мужа семярых апекуноў (рэгентаў), у тым ліку роднага брата мужа і свайго дзядзьку, і зрабілася кіраўніцай Вялікага Княства Маскоўскага. Такім чынам, яна стала першай пасля вялікай княгіні Вольгі (калі не лічыць Соф’ю Вітаўтаўну, улада якой у шматлікіх рускіх землях па-за Маскоўскага княства была фармальнай) кіраўніцай адзінай рускай дзяржавы.
Не карысталася сімпатыямі баяр, як жанчына не маскоўскіх, а еўрапейскіх нораваў і выхавання[6]. Бліжэйшым саюзнікам Алены быў яе жанаты фаварыт, князь Целяпнёў-Аўчына-Абаленскі . Гэтая сувязь і ў асаблівасці задавацкія паводзіны каханка княгіні выклікалі незадавальненне ў баяраў. За выраз гэтых настрояў князь Міхаіл Глінскі быў пасаджаны пляменніцай ў турму. І дзядзька, і два браты мужа памерлі ў турме ад голаду.
У гады яе праўлення рускае войска атрымала шэраг бліскучых перамог, у тым ліку ў час руска-літоўскай вайны 1534-37[5]. У 1536 дабілася ад польскага караля Жыгімонта І выгаднага для Расіі міра; Швецыю абавязала не дапамагаць Лівонскаму ордэну і ВКЛ[5].
Яе ўрад праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы[5].
Найбольш важным момантам у праўленні Алены Глінскай з’яўляецца правядзенне грашовай рэформы (пачата ў 1535 годзе). Яна фактычна ўвяла ў Маскоўскім княстве адзіную валюту. Гэта была сярэбраная дзяньга вагой 0,34 г. Гэта быў важкі крок для стабілізацыі эканомікі дзяржавы.
Пры Алене Глінскай была выбудаваная Кітайгародская сцяна .
Памерла ў 1538 годзе, ёсць версія пра яе атручэнне Шуйскімі[7], што пацвярджаецца апошнімі даследаваннямі[8]. Даныя даследавання яе рэшткаў паказваюць на меркаваную прычыну смерці — атручэнне ртуццю[9]. Але факт атручвання да гэтага часу не прызнаны гісторыкамі як бясспрэчны і не выклікаючы сумненняў.
Пахавана ў Вазнясенскім жаночым манастыры ў маскоўскім Крамлі.
Праведзеная па чэрапе рэканструкцыя знешнасці Алены Глінскай вызначыла яе даліхакефалічны тып, характэрны і для балтаў, і для паўночных рускіх, і для сербаў, з якіх была яе маці. Твар княгіні вылучаўся мяккімі рысамі. Яна была даволі высокага для жанчын таго часу росту — каля 165 см і гарманічна складзеная. У Алены была рэдкая анамалія: на адзін паяснічны пазванок болей. У пахаванні таксама захаваліся рэшткі валасоў рудога, як чырвоная медзь, колеру, што тлумачыць рудыя валасы Івана Грознага, якія пагалоска памылкова прыпісала яго нібыта незаконнанароджанасці[10][11].