Алентанскі бегемот (англ.: Allenton hippopotamus)— шкілет бегемота Hippopotamus amphibius, знойдзены ў англійскім селішчы Алентан, прыгарадзе Дэрбі, у 1895 годзе[1]. Побач з месцам выяўлення шкілета ўсталявана скульптура, трохмятровы (у даўжыню) шкілет захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2].
Алентан (Allenton) — вёска за 5 км ад Дэрбі. У сакавіку 1895 года пры правядзенні земляных прац для пабудовы сцяны ў Crown Inn адчуўся благі пах, а следам былі выяўлены вялікія косткі[3].
Было вырашана ўкласці сродкі ў далейшыя пошукі і падзяліцца гэтай знаходкай з грамадскасцю. Раскопкі працягваліся на пляцы ў 4,5 кв. м., хоць дно раскопак пакрылася вадой, якая праступіла на глыбіні ў 1,8 м. Вада адпампоўвалася; за працай назіралі Бемроўз (H.H. Bemrose) і Дзілі (R.M. Deeley), які пазней напісаў справаздачу пра раскопкі[3]. Косткі былі перададзены ў Музей Дэрбі, на той момант ужо 16 гадоў як адкрыты[4].
Усяго было знойдзена 127 костак, якія галоўным чынам належалі гіпапатаму, але сустракаліся і тыя, што належалі насарогу і слану. Арнольд Бемроўз (Arnold Bemrose) выказаў здагадку, што дадзеныя косткі з'яўляюцца доказам існавання некалі вялікага моста паміж Брытаніяй і Еўропай, бо гэта было самым відавочным тлумачэннем знаходжання такіх костак[1]. Цяпер лічыцца, што косткі даказваюць, што 120 000 гадоў назад, у міжледніковы перыяд, клімат быў цяплей, і сярэдняя летняя тэмпература ў тых месцах была больш 18 градусаў па Цэльсіі, а ўзімку не было ярка выяўленых перыядаў замаразак[5].
Усе гэтыя косткі былі знойдзены на так званай Allenton Terrace — адклады жвіру, якія месцамі перавышаюць сучасны ўзровень ракі Дэрвент на 6 метраў.
У ліпені 1973 года працоўныя знайшлі ў тых месцах і іншыя косткі, частка з якіх таксама выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі — мядзведзя, аленя, быка, гіпапатама, насарога і слана. Знаходкі ўтрымоўвалі па 1-2 косткі, самай буйнай з іх апынуўся вялікі зуб гіпапатама[6].
У 2006 годзе для ўвасаблення ў скульптуры гісторыі рэгіёна ў Алентан быў запрошаны Майкл Дан Арчэр (Michael Dan Archer). Ён выкарыстоўваў лазернае сканаванне костак у музеі Дэрбі для далейшага іх атбітку. Скульптура ўяўляе сабой тры секцыі разарванага круга дастатковага памеру, каб сядзець на іх; на паліраванай іх паверхні змесцаваны чыгунныя копіі костак бегемота[2].
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |pages=
і |page=
specified (даведка) In 1896, the author and Mr R.M. Deeley obtained the greater portion of the skeleton of a hippopotamus, together with part of the breast-bone of an elephant and of the femur of a rhinoceros, in the Derwent gravel at Allenton, immediately to the south of Derby. These bones are now in the Museum at Derby
{{cite journal}}
: |access-date=
патрабуе |url=
(даведка)
...the hippopotamus, Hippopotamus amphibius, and the water buffalo, Bubalus murrensis, present in the Eemian fauna, indicate a climate with relatively high summer temperatures (mean July temperature > 18°C) and the absence of periods of severe or long-lasting winter frost
{{cite journal}}
: line feed character у |quote=
на пазіцыі 135 (даведка)