Алмазбек Шаршэнавіч Атамбаеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кірг.: Алмазбек Шаршенович Атамбаев | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Курманбек Саліевіч Бакіеў | ||||||
Пераемнік | Сааранбай Шарыпавіч Жаэнбекаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Роза Ісакаўна Атунбаева | ||||||
Пераемнік | Амурбек Тактагулавіч Бабанаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Азім Бейшэнбаевіч Ісабекаў | ||||||
Пераемнік | Іскендэрбек Рысбекавіч Айдараліеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | в. а. Туратбек Джунушаліеў | ||||||
Пераемнік | Медэтбек Керымкулаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 верасня 1956[1][2] (68 гадоў) |
||||||
Жонка | Жанаты | ||||||
Дзеці | ёсць дзеці | ||||||
Нацыянальнасць | кіргіз | ||||||
Веравызнанне | суніты і іслам | ||||||
Партыя | старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Кыргызстана | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | інжынер-эканаміст, арганізатар кіравання вытворчасцю | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алмазбек Шаршэнавіч Атамбаеў (нар. 17 верасня 1956, с. Арашан, Аламудунскі раён, Чуйская вобласць, Кіргізская ССР) — кіргізскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Урада Кыргызскай Рэспублікі, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Кіргізіі. Прэзідэнт Кыргызстана з 2011 па 2017 год.
Стаў першым усенародна абраным прэзідэнтам краіны, які добраахвотна перадаў уладу. Ён не вылучаўся на чарговы тэрмін, вырашыўшы падтрымаць кандыдата Сааранбая Жээнбекава. Але пасля змены ўлады паміж палітыкамі ўзнік канфлікт[3].
Парламент Кыргызстана 20 чэрвеня 2019 года перадаў у пракуратуру пералік абвінавачванняў у адрас А. Атамбаева, падрыхтаваны спецыяльнай дэпутацкай камісіяй. Былы прэзідэнт абвінавачваецца ў карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека, вызваленні па падробленых медыцынскіх лістках лідара злачыннай групоўкі, незаконным пераводзе зямель і іншых дзеяннях. Парламент краіны 27 чэрвеня прагаласаваў за пазбаўленне Атамбаева недатыкальнасці і статусу экс-прэзідэнта, што дае магчымасць прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці[4][5]. Пасля гэтага былы кіраўнік Кыргызстану тройчы атрымліваў выклікі на допыты ад следчых МУС, але на іх не з’яўляўся.
7 жніўня 2019 года атрад спецназа прыбыў у дом Алмазбека Атамбаева ў вёсцы Кой-Таш недалёка ад Бішкека, каб затрымаць яго. Тут знаходзіліся некалькі сотняў прыхільнікаў былога прэзідэнта. Увечары спецслужбы пачалі аперацыю па затрыманні, былы прэзідэнт забарыкадаваўся ў адным з пакояў. Прыхільнікі Атамбаева захапілі некалькіх спецназаўцаў: у іх адабралі зброю, а некаторых моцна збілі[6]. Адзін спецназавец памёр ад агнястрэльнага ранення, шэсць супрацоўнікаў спецпадраздзялення былі ўзятыя ў закладнікі і адпушчаныя на наступны дзень[7]. Атамбаеў выступіў са зваротам у эфіры мясцовага тэлеканала і сказаў, што гатовы быў даць пісьмовыя паказанні, «але ўлада не прыслухалася» да яго заклікаў «дзейнічаць у рамках закону»[3]. Дзейны Прэзідэнт Кыргызстана С. Жээнбекаў звінаваціў А. Атамбаева ў парушэнні Канстытуцыі[8][9]. Алмазбека Атамбаева затрымалі ў сяле Кой-Таш у другі дзень штурму; ён здаўся, але сутыкненні працягваліся. За 7, 8 і 9 жніўня медыцынская дапамога была аказана 136 пацярпелым. Начальнік ГУУС Кыргызстана па Чуйскай вобласці Самат Курманкулаў атрымаў траўму галавы і трапіў у кому[10][11].
13 чэрвеня 2019 кіраўнік Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Аразбек Апумбаеў заявіў, што былы прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў рыхтаваў дзяржаўны пераварот[12]. 23 чэрвеня 2020 года ў Бішкеку экс-прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева прысудзілі да 11 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі за карупцыю[13]. Некаторыя абвінавачанні пасля знялі.
Алмазбек Атамбаеў быў вызвалены 6 кастрычніка 2020 года дэманстрантамі з СІЗА Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі (ДКНБ). Палітык выйшаў на свабоду пасля перамоў групы мітынгоўцаў з кіраўніцтвам ДКНБ[14][15]. Пасля яго перавялі пад хатні арышт, але ў хуткім часе ён ізноў быў змешчаны ў СІЗА[16]. 14 лютага 2023 года выйшаў з калоніі, у якой адбываў тэрмін зняволення[17].