Славутасць | |
Аль-Мусаўварат ас-Суфра | |
---|---|
![]() | |
16°24′57″ пн. ш. 33°19′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
Мусаўварат ас-Суфра (араб. المصورات الصفراء) — археалагічны помнік на поўначы Судана. Уяўляе храмавы комплекс, пабудаваны паміж 300 г. да н. э. і 350 г. н. э. У 2011 г. разам з археалагічнымі помнікамі Мероэ і Нака ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Першая ўзгадка пра старажытны храмавы комплекс была зроблена ў 1822 г. Прафесійныя археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1960 г. У 2017 г. пры фінансавай падтрымцы Катара быў распрацаваны праект кансервацыі старажытных пабудоў.
Падобна помніку Нака, Мусаўварат ас-Суфра месціцца адносна далёка ад Ніла прыкладна за 25 км ад берага у даліне каля аднайменнага пясчанікавага хрыбта. У перыяд Напаты тут было пабудавана вялікае сховішча для вады дыяметрам каля 250 м. Аднак большая частка пабудоў пачала ўзводзіцца пазней пры кушыцкім валадары Арнехамані (235 — 218 гг. да н. э.). Археолагамі не выяўлена сталых жылых пабудоў, таму мяркуецца, што Мусаўварат ас-Суфра з’яўляўся рытуальным цэнтрам мераіцкага бога Апедэмака. У надпісах на храмавых сценах ён узгадваецца як валадар даліны.
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1336 рус. • англ. • фр. |
![]() |
Аль-Мусаўварат ас-Суфра на Вікісховішчы |
---|