Альвін Бергер | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1871 ці 28 жніўня 1871 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1931[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | куратар, батанік, памолаг, батанічны калекцыянер, cactus grower |
Навуковая сфера | батаніка[2], botanical nomenclature[d][2], сукуленты[2] і cactus cultivation[d][2] |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «A.Berger».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Альвін Бергер (ням.: Alwin Berger; 9 лістапада 1871, Мёшліц, Шлайц — 21 красавіка 1931, Штутгарт) — нямецкі садоўнік і батанік, вядомы сваімі працамі па сістэматыцы сукулентных раслін кактусаў і агаў. Аўтар шматлікіх кніг пра сукуленты, у тым ліку першай кнігі пра агавы «Die Agaven»[3].
У перыяд з 1897 па 1914 год Бергер быў кіраўніком батанічнага саду Giardini botanici Hanbury у ваколіцах італьянскага горада Вентымілья ў Лігурыі.
Бергерам было апісана каля 40 родаў раслін з трох сямействаў Aloaceae[4], Cactaceae, Crassulaceae і вялікая колькасць відаў.
Прыклады некаторых таксонаў, уведзеных Бергерам:
Два роды раслін Bergerocactus і Bergeranthus названы ў яго гонар.