Альгера

Горад
Альгера
Alghero - L'Alguer
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
224,43 км²
Вышыня цэнтра
7 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
43964 чалавекі (2018)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
079
Паштовы індэкс
07041
Аўтамабільны код
SS
Афіцыйны сайт
Альгера на карце Італіі ±
Альгера (Італія)
Альгера
Альгера (Сардзінія)
Альгера

Альгера (італ.: Alghero, катал.: L'Alguer) — горад у Італіі на паўночным захадзе вострава Сардзінія. Насельніцтва (2018 г.) — 43 964 чалавек.

Паселішчы людзей на месцы Альгера з'явіліся ўжо ў перыяд неаліта. Каля горада захаваліся старажытны некропаль тыпу домус-дэ-янас і помнікі нурагічнай цывілізацыі.

Горад быў заснаваны ў 1102 г. выхадцамі з Генуі. У 1350 г. пасля эпідэміі чорнай смерці частка землеўладальнікаў саступілі свае правы Арагону. Паміж Арагонам і Генуяй разгарнулася барацьба, якая цягнулася да восені 1354 г. і скончылася перамогай арагонцаў. У Альгера прыбылі каланісты з Пірэнейскага паўвострава. У 1492 г. яму быў нададзены статус каралеўскага горада.

У 1708 г. Альгера перайшоў пад уладу Савойскай дынастыі. У 1861 г. стаў часткай Італіі.

Асаблівасцю Альгера з’яўляецца выкарыстанне ў афіцыйным справаводстве адначасова італьянскай і каталонскай моў. Горад з’яўляецца важным універсітэцкім цэнтрам Сардзініі. Тут захаваліся некаторыя традыцыйныя рамёствы, у тым ліку апрацоўка чырвоных каралаў. Мясцовая кухня славіцца рыбнымі стравамі і віном.

Каталіцкі патрон Альгеры — Святы Міхаіл. Жыхары Альгера арганізуюць яркія святкаванні страснога тыдня, у першыя дні жніўня — масавыя рэлігійныя шэсці ў гонар Дзевы Марыі, падчас Новага года і дня ўнебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыікарнавал і феерверкі.

Славутыя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Альгера — важны транспартны і турыстычны цэнтр Сардзініі. Турыстаў вабяць прыродныя і гістарычныя каштоўнасці:

  • У наваколлях горада знаходзіцца 34 пляжы.

У Альгера працуе музей археалогіі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Alghero даведнік на сайце Wikivoyage