Альтаміра | |
---|---|
англ.: Altamira | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 97 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2016 |
IMDb | ID 3014910 |
«Альтаміра» (ісп.: Altamira) — іспанскі біяграфічны драматычны фільм 2016 года з Антоніа Бандэрасам у галоўнай ролі. Гэта першая праца рэжысёра Х’ю Хадсана пасля карціны «Я марыла аб Афрыцы» 2000 года.[8]
Марселіна Санз дэ Саўтуола — іспанскі юрыст і археолаг-аматар — разам са сваёй дзевяцігадовай дачкой Марыяй ва ўласных уладаннях знайшоў пячору з наскальныя малюнкі эпохі каменнага веку. Саўтоле давялося сутыкнуцца з кпінамі з боку навуковай супольнасці і гневам царквы, якая не прызнае нічога, што разыходзіцца са святым пісьмом. Толькі пасля смерці імя Саўтолы было ачышчана, а пячора Альтаміра занесеная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Музыку да фільма напісалі брытанскі рок-музыкант Марк Нопфлер і шатландская перкусіяністка і кампазітар Эвелін Глен.
У фільма 57% станоўчых водгукаў на сайце Metacritic.[9] Джонатан Холанд з вядучага амерыканскага выдання The Hollywood Reporter назваў фільм "маляўнічым, але звычайным", дадаўшы, што "трохі вау-фактару вы адчуваеце, калі бачыце карціну "Альтаміра", у якой галоўную ролю выканаў Антоніа Бандэрас, а рэжысёрам выступіў Х'ю Хадсон, і ў якой апісваюцца падзеі, якія граюць важную ролю ў вялікай навуковай рэвалюцыі Дарвіна, але якая, у выніку, зводзіцца да прыгожай, але празаічнай драмы, дзе ўсё адбываецца менавіта так, як і чакалася".[10]