Альфонса II Цнатлівы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Alfonso II el Casto | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Петраніла Арагонская | ||||||
Пераемнік | Педра II Каталік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 сакавіка 1157[1] |
||||||
Смерць |
25 красавіка 1196[1] (39 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Арагонская дынастыя[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | Рамон Берэнгер | ||||||
Бацька | Рамон Берэнгер IV[d] | ||||||
Маці | Петраніла Арагонская | ||||||
Жонка | Санча Кастыльская[d][2][3] | ||||||
Дзеці | Педра II Каталік[2], Канстанцыя Арагонская[2], Альфонс II[d], Леанора Арагонская[d], Санча Арагонская[d], Фернанда Арагонскі[d], Ramon Berenguer of Aragon[d] і Dulcia of Aragon[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
Альфонса II Цнатлівы (ісп.: Alfonso II el Casto; 1-25 сакавіка 1157 — 25 красавіка 1196) — кароль Арагона з 1162 года; граф Барселоны, Жэроны, Асоны, Бесалу і Сердані з 1162 года і Праванса і Жэвадана ў 1167—1171 гадах пад імем Альфонса I. Сын Рамона Берэнгера IV, графа Барселоны, і Петранілы, каралевы Арагона. Альфонса быў першым, хто стаў адначасова каралём Арагонскім і графам Барселоны. Таксама ў 1167 годзе ён стаў графам Праванса, адабраўшы гэта графства ў сваёй пляменніцы Дульсы II, а ў 1173 годзе саступіў яго свайму брату Рамону Берэнгеру.
Альфонса II нарадзіўся пад імем Рамон Берэнгер, але ўзышоў на аб'яднаны трон Арагона і Барселоны як Альфонса, змяніўшы імя ў гонар Альфонса I.
На працягу большага часу свайго кіравання ён быў саюзнікам караля Кастыліі Альфонса VIII супраць Навары і маўрытанскіх каралеўстваў на поўдні. Падчас Рэканкісты Альфонса дайшоў да Тэруэля, крэпасці па дарозе да Валенсіі, і ў 1171 годзе ўзяў яго. У тым жа годзе ён узяў Каспэ.
Апроч агульных інтарэсаў, каралёў Арагона і Кастыліі аб'ядноўвала васальная залежнасць Арагона ў адносінах да Кастыліі. Акрамя таго, 18 студзеня 1174 года ў Сарагосе Альфонса ажаніўся з інфантай Санчай, сястрой кастыльскага караля.
У 1179 годзе каралі Арагона і Кастыліі падпісалі Касорлскае пагадненне, паводле якога зоны заваяванняў на поўдні размяжоўваліся па водападзеле рэк Хукар і Сегур.
У дні кіравання Альфонса дасягнуў свайго піку ўплыў Каталоніі на поўнач ад Пірэнеяў. Яго каралеўства ўключала не толькі Праванс, але і Сердань з Русільёнам, якія ён атрымаў у спадчыну ў 1172 годзе. Васаламі Арагонскага каралеўства былі Беарн і Бігор. Таксама Альфонса меў вялікі ўплыў у Лангедоку, што дапамагала развіваць гандаль і спрыяла прытоку насельніцтва з Лангедока на новазаваяваныя землі на поўдні.
У 1186 годзе яму ўдаўся ўзмацніць каталонскі ўплыў на Сардзініі, калі ўнук яго кузіны Альгабурсы Хуг заняў з дапамогай Альгабурсы і Альфонса арбарэйскі трон.
Пры садзейнічанні Альфонса II у 1202 годзе ў Арагоне на беразе ракі Эбра з'явіўся першы ў рэгіёне цыстэрцыянскі кляштар.
Жонка Альфонса II — Санча Кастыльская, дачка караля Альфонса VII Кастыльскага, 1155 ці 1157—1208