Альфрэд Шнітке | |
---|---|
Alfred Schnittke | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Альфрэд Гарыевіч Шнітке |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1934 |
Месца нараджэння | Энгельс, АССР немцаў Паволжа, СССР |
Дата смерці | 3 жніўня 1998 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Harry Schnittke[d] |
Жонка | Irina Schnittke[d][3] |
Дзеці | Andrej Schnittke[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі |
кампазітар, піяніст, тэарэтык музыкі, педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | сучасная акадэмічная музыка, авангард |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | Ніка — 1989 |
schnittke.org (англ.) (ням.) (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альфрэд Гарыевіч Шнітке[4] (ням.: Alfred Schnittke; 24 лістапада 1934 — 3 жніўня 1998) — савецкі і расійскі кампазітар, тэарэтык музыкі і педагог (аўтар артыкулаў пра рускіх і савецкіх кампазітараў), адзін з найбольш значных музычных дзеячаў другой паловы XX стагоддзя. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1987). Член-карэспандэнт Каралеўскай шведскай акадэміі музыкі (1987), шэрагу АМ Германіі.
Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958), у 1961—72 выкладаў у ёй. З 1990 жыў у Германіі, выкладаў у Гамбургскай кансерваторыі.
У яго музыцы, прысвечанай тэмам жыцця і смерці, лёсам культуры і чалавецтва, традыцыйная музычная мова суіснуе з разнастайнай сучаснай кампазіцыйнай тэхнікай. Сярод твораў: оперы «Жыццё з ідыётам» (1991), «Джэзуальда» (1994); балеты «Эскізы» (паст. 1985), «Лабірынты», «Пер Гюнт» (абодва паст. 1989); сцэнічная кампазіцыя «Жоўты гук» (паст. 1984); кантата «Гісторыя доктара Іягана Фаўста» (1983); Рэквіем (1975); 9 сімфоній (1972—98), інструментальныя канцэрты (у жанры concerto grosso), канцэрты для інструментаў з аркестрам, у т.л. 2 для фартэпіяна (1960, 1979), 4 для скрыпкі (1957—84), для габоя, арфы і струнных (1972), для віяланчэлі (1986) і для хору; камерна-інструментальныя ансамблі; музыка для драматычнага тэатра, кіно і тэлефільмаў (каля 60). Аўтар артыкулаў, у т.л. пра творчасць кампазітараў ХХ стагоддзя.