Альфрэд Гетнер | |
---|---|
ням.: Alfred Hettner | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1859[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1941[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Герман Гетнер[d] |
Род дзейнасці | географ, выкладчык універсітэта, geomorphologist |
Навуковая сфера | геаграфія, геамарфалогія, кліматалогія, картаграфія і сацыяльна-эканамічная геаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
медаль Карла Рытэра[d] (1928) медаль Калума[d] (1929) |
![]() |
Альфрэд Гетнер (ням.: Alfred Hettner; 6 жніўня 1859, Дрэздэн — 31 жніўня 1941, Гайдэльберг) — нямецкі географ, асноўны тэарэтык і заснавальнік харалагічнай навуковай школы.
Альфрэд Гетнер нарадзіўся ў сям’і вядомага дрэздэнскага літаратуразнаўца і мастацтвазнаўца Германам Гетнера. У 1882-84 і 1888-90 падарожнічаў па Паўднёвай Амерыцы, па вяртанні ў Нямеччыну апублікаваў справаздачы аб гэтых экспедыцыях, якія прыцягнулі да маладога навукоўца ўвагу навуковай супольнасці. Інтарэсы Гетнера былі разнастайныя — ад геамарфалогіі і кліматалогіі да сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і картаграфіі.
У 1894-99 Гетнер быў прафесарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у 1899—1928 выкладаў у Гайдэльбергскім універсітэце. У 1895 ім быў заснаваны часопіс «Geographische Zeitschrift», галоўным рэдактарам якога ён быў на працягу сарака гадоў. У 1920-31 гадах Гетнер узначальваў Гайдэльбергскае аддзяленне Нямецкага каланіяльнага таварыства, арганізацыі, якая займалася вывучэннем пытанняў, звязаных з германскімі калоніямі.