Альфрэд Месель | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1853[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1909[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Берлін |
Уплыў | Heinrich Strack[d] |
Уплыў на | Richard Dollinger[d], Paul Baumgarten[d] і Eugen Schmohl[d][4] |
Узнагароды | |
![]() |
Альфрэд Месель (ням.: Alfred Messel, 22 ліпеня 1853, Дармштат — 24 сакавіка 1909, Берлін) — нямецкі архітэктар, вядомы як сваімі віламі для буйной буржуазіі, так і сціплымі шматкватэрнымі жылымі дамамі. Аднак яго шэдэўрамі па праве лічацца будынкі ўнівермагаў.
Месель нарадзіўся ў сям’і дармштацкага банкіра і яшчэ падчас вучобы ў школе пасябраваў з Людвігам Хофманам, будучым саветнікам па пытаннях будаўніцтва горада Берліна. У 1873 годзе Месель пачаў вучобу ў Акадэміі мастацтваў у Каселі, а з 1874 па 1878 гады вывучаў архітэктуру ў Берлінскай будаўнічай акадэміі.
У 1904 г. Месель стаў членам Прускай акадэміі мастацтваў. У 1906 г. ён атрымаў званне ганаровага доктара Дармштацкага тэхнічнага ўніверсітэта.
Галоўным тварэннем Меселя лічыцца ўнівермаг «Вертхайм», які быў пабудаваны ў некалькі этапаў у 1896—1906 гадах на Лейпцыгскай вуліцы (ням.: Leipziger Straße) Берліна і аказаў значны ўплыў на развіццё архітэктуры свайго часу. Ён таксама лічыцца прататыпам «храма спажывання», які аб’ядноўвае пад адным дахам розныя тавары, адрозніваючыся раскошнымі інтэр’ерамі. Універмаг атрымаў значныя разбурэнні падчас Другой сусветнай вайны. Яго руіны былі разабраны толькі ў 1955 годзе, на гэтым месцы была пракладзена памежная паласа Берлінскай сцяны.
Па праекце Альфрэда Меселя таксама быў пабудаваны будынак Пергамон-музея на берлінскім Музейным востраве.