Аляксандр II Мікалаевіч, (17 (29) красавіка 1818, Масква — 1 (13) сакавіка 1881, Пецярбург) — імператар Расійскай Імперыі з 18 лютага (2 сакавіка) 1855 па 1 (13) сакавіка 1881, старэйшы сын імператара Мікалая I і Аляксандры Фёдараўны.
Атрымаў хатнюю адукацыю. Па дасягненні паўналецця 22 красавіка 1834 (дзень прынясенні ім прысягі) Спадчыннік-цэсарэвіч быў уведзены сваім бацькам у склад асноўных дзяржаўных інстытутаў Імперыі: у 1834 у Сенат, у 1835 уведзены ў склад Свяцейшага Сінода, з 1841 член Дзяржаўнага Савета, у 1842 — Камітэта міністраў. У 1837 годзе Аляксандр здзейсніў вялікае падарожжа па Расіі і наведаў 29 губерніяў Еўрапейскай часткі, Закаўказзя і Заходняй Сібіры, а ў 1838—1839 гадах пабываў у Еўропе.
Воінская служба ў будучага імператара праходзіла даволі паспяхова. У 1836 годзе ён ужо стаў генерал-маёрам, з 1844 года поўны генерал, камандаваў гвардзейскай пяхотай. З 1849 года Аляксандр — начальнік ваенна-навучальных устаноў, старшыня Сакрэтных камітэтаў па сялянскай справе 1846 і 1848 гадоў. Падчас Крымскай вайны 1853—1856 гадоў з аб’яўленнем Пецярбургскай губерні на ваенным становішчы камандаваў усімі войскамі сталіцы.
Першым з яго важных рашэнняў пасля ўступлення на прастол было заключэнне Парыжскага міру ў сакавіку 1856 года. У сувязі з каранаваннем у жніўні 1856 года ён абвясціў амністыю дзекабрыстам, петрашэўцам, удзельнікам Польскага паўстання 1830—1831 гадоў, прыпыніў на 3 года рэкруцкія наборы, а ў 1857 годзе ліквідаваў ваенныя паселішчы.
Усвядоміўшы першачарговую важнасць рашэння сялянскага пытання, ён на працягу 4-х гадоў праяўляў імкненне адмяніць прыгоннае права. Прытрымваючыся ў 1857—1858 гадах «астзейскага варыянту» беззямельнага вызвалення сялян, ён у канцы 1858 года пагадзіўся на выкуп сялянамі надзельнай зямлі ва ўласнасць, гэта значыць на праграму рэформы, распрацаваную лібераламі, сумесна з аднадумцамі з серады грамадскіх дзеячаў (М. А. Мілюцін, Я. І. Растоўцаў, Ю. Ф. Самарын, У. А. Чаркаскі; Вял. кн. Алена Паўлаўна і інш.).
Пры яго падтрымцы былі прыняты Земскае палажэнне 1864 года і Гарадавое палажэнне 1870 года, Судовыя статуты 1864 года, ваенныя рэформы 1860-1870-х гадоў, рэформы народнай адукацыі, цэнзуры, адмена цялесных пакаранняў.
Аляксандр II упэўнена і паспяхова вёў традыцыйную імперскую палітыку. Перамогі ў Каўказскай вайне былі здабыты ў першыя гады яго праўлення. Удала скончылася пасоўванне ў Сярэднюю Азію (у 1865—1881 гадах у склад Расіі ўвайшла вялікая частка Туркестана). Пасля доўгага супраціву ён вырашыўся на вайну з Турцыяй 1877—1878 гадоў.
Пасля прыгнечання Польскага паўстання 1863—1864 гадоў і замаху Д. У. Каракозава на яго жыццё 4 красавіка 1866 года Аляксандр II пайшоў на саступкі ахавальнаму курсу, якія выказаліся ў прызначэнні на вышэйшыя дзяржаўныя пасты Д. А. Талстога, Ф. Ф. Трэпава, П. А. Шувалава. У 1867 годзе Аляска (Руская Амерыка) была перададзеная Злучаным Штатам.
Рэформы працягваліся, але млява і непаслядоўна, амаль усе дзеячы рэформ за рэдкім выключэннем, атрымалі адстаўку. У канцы свайго праўлення Аляксандр схіліўся да ўводзін у Расіі абмежаванага грамадскага прадстаўніцтва пры Дзяржаўным савеце.
Перажыў некалькі пакушэнняў: Каракозава (1866), Беразоўскага (1867), Салаўёва (1879), Халтурына (1880). 1 (13) сакавіка 1881 Аляксандр II быў смяротна паранены на набярэжнай Екацярынінскага канала ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам Ігнатам Грынявіцкім.
Зараз помнікі Аляксандру II усталяваны ў Маскве, Хельсінкі і Сафіі.