Аляксандр Брукнер | |
---|---|
польск.: Aleksander Brückner[1] | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1856[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 1939[4][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Alexander Brückner[d][1] |
Род дзейнасці | лексікограф, мовазнавец, гісторык літаратуры, прафесар, славіст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філалогія і славістыка[7] |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Бру́кнер[8] (польск.: Aleksander Brückner, 29 студзеня 1856, Бэрэжаны — 24 мая 1939, Берлін) — польскі гісторык літаратуры і мовазнаўца, Замежны член-карэспандэнт Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1889), член Польскай (1888) і Сербскай акадэмій навук, Каралеўскага навуковага таварыства Чэхіі .
У 1875 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт, дзе спецыялізаваўся па класічных мовах, займаўся індаеўрапейскім і славянскім мовазнаўствам. У 1877 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Літоўска-славянскія пошукі. Славянская лексіка ў літоўскай мове». З 1876 па 1878 год вывучаў славістыку ў Лейпцыгскім і Берлінскім універсітэтах. З 1878 па 1881 год прыват-дацэнт у Львоўскім універсітэце, выкладаў граматыку славянскіх моў. З 1881 года — прафесар славянскіх моў і літаратур Берлінскага ўніверсітэта. Даследаваў этымалогію і тапаніміку, літуаністыку , этнаграфію, гісторыю рускай літаратуры і фальклору.
У 1904 годзе звярнуўся з прапановай вылучыць Элізу Ажэшка на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.