Аляксандр Васілевіч Маслякоў | |
---|---|
руск.: Александр Васильевич Масляков | |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 2024[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Svetlana Maslyakova[d] |
Дзеці | Alexander Maslyakov[d] |
Род дзейнасці | тэлевядучы, вырабнік, вядучы, тэлепрадзюсар, кінапрадзюсар |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Васілевіч Маслякоў (руск.: Алекса́ндр Васи́льевич Масляко́в; 24 лістапада 1941, Свярдлоўск — 8 верасня 2024, Масква) — савецкі і расійскі тэлевядучы; заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (1994), народны артыст Чачэнскай Рэспублікі (2017). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».
Сапраўдны член (акадэмік) фонду «Акадэмія расійскага тэлебачання». Заснавальнік і саўладальнік тэлевізійнага творчага аб’яднання «АМіК» («Аляксандр Маслякоў і Кампанія»). Кіраўнік і вядучы тэлеперадачы «КВЗ» (1964—1972; 1986—2022).
У 1966 годзе скончыў энергетычны факультэт Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту, падчас навучання практыкаваўся на Люблінскім ліцейна-механічным заводзе. Пасля заканчэння ВНУ працаваў у праектным інстытуце «Гіпрацукар», у 1968 годзе скончыў Вышэйшыя курсы работнікаў тэлебачання.
У 1964 годзе, студэнтам чацвёртага курса МІІТ, пачаў працаваць на тэлебачанні, у Галоўнай рэдакцыі праграм для моладзі.
Быў вядучым тэлевізійных праграм: «Клуб вясёлых і знаходлівых» (спачатку — сувядучым), «Алё, мы шукаем таленты!», «А ну, дзяўчаты!», «А ну, хлопцы!», «Адрасы маладых», «Спрынт для ўсіх», «Віраж», «Вясёлыя хлопцы», «12 паверх», «Малайцы», «Вячэрні Ургант»; вёў рэпартажы з cусветных фестываляў моладзі і студэнтаў у Сафіі, Берліне, Гаване, Маскве, Пхеньяне; некалькі гадоў быў пастаянным вядучым міжнародных фестываляў песні ў Сочы, таксама вёў «Песня года» (1976—1979, 1981), «Аляксандр-шоў» і многія іншыя.
У студзені 2012 года стаў членам «Народнага штаба» (па Маскве) кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Пуціна на трэці тэрмін. Са жніўня 2017 года знаходзіўся ў базе сайта «Міратворац». У студзені 2018 года быў зарэгістраваны даверанай асобай Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года на чацвёрты тэрмін. У 2024 годзе стаў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Расіі Уладзіміра Пуціна на пяты тэрмін.