Аляксандр Генадзевіч Красноў

Футбол
Аляксандр Красноў
Поўнае імя Аляксандр Генадзевіч Красноў
Нарадзіўся 14 лютага 1998(1998-02-14)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 2 (0)
2018   Беларусь Смалявічы 12 (0)
2019   Беларусь Смалявічы 9 (1)
2020 Беларусь Смаргонь 6 (0)
2020 Беларусь Маладзечна 10 (3)
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 24 (5)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 16 (10)
2023 Беларусь Жодзіна-Паўднёвае 28 (11)
2024— Беларусь Лакаматыў (Гомель)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 мая 2018

Аляксандр Красноў (нар. 14 лютага 1998, Жодзіна) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2014 года пачаў прыцягвацца да дубліруючага складу, дзе пазней замацаваўся. З 2015 года стаў таксама трапляць у заяўку асноўнай каманды. 21 верасня 2016 года дэбютаваў за «Тарпеда-БелАЗ» у матчы Кубка Беларусі супраць «Віцебска» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У 2017 годзе трывала гуляў за дубль і забіў 11 галоў, двойчы выйшаў на поле ў складзе асноўнай каманды ў Кубку Беларусі.

14 красавіка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам»[3], дзе стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе.

У студзені 2019 года па заканчэнні арэнды зноў стаў трэніравацца з жодзінскай камандай[4]. У першай палове 2019 года выступаў за дубль «Тарпеда-БелАЗ», а ў ліпені, не маючы практыкі ў асноўнай камандзе, зноў адправіўся ў арэнду ў «Смалявічы»[5], дзе звыйчайна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[6].

У лютым 2020 года стаў іграком «Смаргоні»[7]. У жніўні 2020 года перайшоў у «Маладзечна»[8].

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[9]. У складзе каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года па паганенні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[10] і хутка папоўніў склад рагачоўскага «Макслайна»[11]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, у верасні і кастрычніку адсутнічаў з-за траўмы.

У сакавіку 2023 года стаў іграком клуба «Жодзіна-Паўднёвае»[12]. З пачатку 2024 года трэніраваўся з гомельскім «Лакаматывам» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[13].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 4 0
2015 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 21 6
2016 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 20 9
2017 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 28 11
2018 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 2 0
2018 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 12 0
2019 (1) дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 6 2
2019 (2) Д2 Смалявічы Беларусь 9 1
2020 (1) Д2 Смаргонь Беларусь 6 0
2020 (2) Д3 Маладзечна Беларусь 10 3
2021 Д2 Крумкачы Беларусь 24 5
2022 Д2 Макслайн Беларусь 16 10
2023 Д2 Жодзіна-Паўднёвае Беларусь 28 11

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

  1. Aleksandr Krasnov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_krasnov/
  3. Нападающий "Торпедо-БелАЗ" Краснов до конца сезона будет играть в аренде в "Смолевичах" (руск.). football.by (14 жніўня 2018). Праверана 5 красавіка 2024.
  4. Команда приступила к тренировкам (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
  5. "Смолевичи" вновь арендовали Краснова у "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (10 ліпеня 2019). Праверана 5 красавіка 2024.
  6. «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (10 студзеня 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
  7. Сидор и Краснов стали игроками "Сморгони" (руск.). football.by (29 лютага 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
  8. "Жлобин" и "Молодечно" подписали форвардов, "Виктория" усилилась двумя футболистами (руск.). football.by (8 жніўня 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
  9. НФК "Крумкачы" подписали контракты с тремя футболистами (руск.). football.by (20 лютага 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
  10. Краснов покинул "Крумкачы" (руск.). football.by (16 лютага 2022). Праверана 5 красавіка 2024.
  11. "Макслайн" объявил о подписании Александра Краснова (руск.). football.by (19 лютага 2022). Праверана 5 красавіка 2024.
  12. Краснов сменил "Макслайн" на "Жодино-Южное" (руск.). football.by (9 сакавіка 2023). Праверана 5 красавіка 2024.
  13. Криворот и Краснов стали игроками "Локомотива" (руск.). football.by (4 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.
  14. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 5 красавіка 2024.