Аляксандр Мах | |
---|---|
Alexander Mach | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1902 |
Месца нараджэння | Паларыкава |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1980 (78 гадоў) |
Месца смерці | Браціслава, Чэхаславакія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | чэхаславацкае |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Мах (11 кастрычніка 1902, в. Паларыкава — 15 кастрычніка 1980, Браціслава) — славацкі палітык нацыяналістычнай арыентацыі.
Аляксандр Мах належаў да Славацкай Народнай партыі, якая мела прафашысцкую арыентацыю[1]. Мах высунуўся на пярэдні план у 1938 годзе пасля падпісання Мюнхенскага пагаднення і стаў блізкім паплечнікам Войцеха Тука і Фердынанда Дурканскага[2].
Мах стаў міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Войтэха Тука ў Першай Славацкай рэспубліцы, а таксама быў кіраўніком Глінкавай Гвардыі. Ён быў намеснікам прэм’ер-міністра Караля Сідара з сакавіка 1939 года.
Мах дамагаўся цеснага супрацоўніцтва з нацысцкай Германіяй. Быў адказны за дэпартацыю яўрэяў і падаўленне антыфашысцкага руху. 4 красавіка 1944 года збег у Аўстрыю, дзе жыў у вёсцы Манзэе і быў схоплены амерыканцамі. Быў выдадзены Чэхаславакіі, дзе сядзеў у пражскай турме Панкрац, потым быў пераведзены ў Браціславу. У 1946 годзе пачаўся судовы працэс. У 1947 годзе атрымаў пакаранне ў выглядзе 30 гадоў турэмнага зняволення. 9 мая 1968 года Мах быў амніставаны прэзідэнтам Людвікам Свобадай па стане здароўя. Пасля вызвалення жыў на дачы сына каля Браціславы. Памёр у 1980 годзе.