Аляксандр Мікалаевіч Шалепін

Аляксандр Мікалаевіч Шалепін
руск.: Александр Николаевич Шелепин
Сцяг Старшыня КДБ СССР
25 снежня 1958 — 13 лістапада 1961
Папярэднік Іван Сяроў
Пераемнік Уладзімір Сямічастны
Сцяг Старшыня УЦСПС
11 ліпеня 1967 — 22 мая 1975
Папярэднік Віктар Грышын
Пераемнік Аляксей Шыбаеў
Сцяг Першы сакратар ЦК УЛКСМ
31 кастрычніка 1952 — 28 сакавіка 1958
Папярэднік Мікалай Міхайлаў
Пераемнік Уладзімір Сямічастны

Нараджэнне 18 жніўня 1918(1918-08-18)[1][2]
Смерць 24 кастрычніка 1994(1994-10-24)[1][2] (76 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Мікалаевіч Шалепін (руск.: Александр Николаевич Шелепин; 18 жніўня 1918, Варонеж — 24 кастрычніка 1994, Масква) — савецкі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Аляксандр Шалепін нарадзіўся 18 жніўня 1918 года ў Варонежы. Вучыўся ў 1936—1939 і 1940—1941 гадах у Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры імя Н. Г. Чарнышэўскага (інстытут не скончыў). З 1939 па 1940 года служыў у РСЧА. У 1940 годзе ўступіў ва УКП(б). Таксама з 1940 года на працы ў адміністрацыйных органах УЛКСМ. З 1952 па 1958 гады — першы сакратар ЦК УЛКСМ. У 1958—1961 гадах — старшыня КДБ СССР. З 1961 года на партыйнай рабоце. У 1967 годзе узначаліў УЦСПС. З 1975 па 1984 гады — намеснік старшыні Камітэта па прафесійна-тэхнічнай адукацыі пры Савеце Міністраў СССР. З 1984 года — на пенсіі. Памёр 24 кастрычніка 1994 года ў Маскве.

Зноскі

  1. а б Aleksandr Nikolayevich Shelepin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alexander N. Schelepin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://novodevichye.narod.ru/shelepin.html