Аляксандр Пятровіч Даўжэнка | |
---|---|
укр.: Олександр Петрович Довженко | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 жніўня (10 верасня) 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1956[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Юлія Сонцава[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, пісьменнік, мантажор, дыпламат, рэжысёр |
Кірунак | дакументальны фільм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0235590 |
![]() |
Аляксандр Пятровіч Даўжэнка (укр.: Олександр Петрович Довженко, руск.: Алекса́ндр Петро́вич Довже́нко; 11 верасня 1894, хутар Уюнішча, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Чарнігаўская вобласць Украіны — 25 лістапада 1956, пасёлак Перадзелкіна, Маскоўская вобласць, РСФСР) — украінскі кінарэжысёр, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтва Украіны (1939), народны артыст Расіі (1950).
У 1957 годзе імем названа кінастудыя імя А. Даўжэнкі.
Скончыў Глухаўскі настаўніцкі інстытут (1914). Вучыўся ва Украінскай акадэміі мастацтва ў Кіеве (1917—1919). У 1926—1928 гадах працаваў на Адэскай кінафабрыцы, у 1929—1941 гадах — на Кіеўскай студыі мастацкіх фільмаў, з 1946 года — на «Масфільме».
Сярод фільмаў: «Сумка дыпкур’ера» (1927), «Звяні-гара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930), «Іван» (1932), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949); дакументальныя «Бітва за нашу Савецкую Украіну» (1943) і «Перамога на Правабярэжнай Украіне» (1945, разам з Ю. Сонцавай). Фільмы А. Даўжэнкі філасофскія, рамантычна прыўзнятыя, паэтычныя, з метафарычнасцю кінамовы, блізкія да традыцый украінскага фальклору. Аўтар апавяданняў («Маці», «Перад боем», «Перамога» і інш.), аўтабіяграфічнай аповесці «Зачараваная Дзясна» (выд. 1957), кінааповесцей «Аповесць палымяных гадоў» (1944—45), «Паэма пра мора» (1956).
Фільм «Зямля» ўвайшоў у спіс 12 лепшых фільмаў усіх часоў і народаў па версіі Сусветнай выставы 1958 года ў Бруселі.[4]