Аляксандр Слушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Аляксандр Слушка | |||||||
![]() Герб «Астоя» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Пац | ||||||
Пераемнік | Мікалай Абрамовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Крыштаф Сапега | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт Кароль Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бальтазар Стравінскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1580 | ||||||
Смерць | ліпень 1647 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Слушкі | ||||||
Бацька | Мікалай Слушка | ||||||
Маці | Гальшка Кунцэвіч | ||||||
Жонка | Соф'я Канстанцыя Зяновіч | ||||||
Дзеці | |||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[2] | ||||||
![]() |
Аляксандр Слушка (каля 1580 — ліпень 1647) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Кашталян менскі (з 12.11.1618 года «па Пятры Тышкевічы»), кашталян жамойцкі (з 11.3.1628 года «па смерці Адама Тальваша»), ваявода менскі (2.3.1633 года «па смерці Балтазара Стравінскага», з 1638 года ваявода новагародскі, з ліпеня 1642 — ваявода троцкі «па смерці Паца».
Сын старосты крычаўскага Мікалая Слушкі і брат ваяводы вендэнскага Крыштафа Слушкі.
Пачынаў кар’еру як дваранін каралеўскі. Таксама быў старостам рэчыцкім, прапойскім, гомельскім з 1635 года. Маршалак у Трыбунала ў 1631 годзе. Камісар па аплаце войскам. Дэпутатам на вялікалітоўскі фіскальны трыбунал у 1633 годзе.
Выхаваны як кальвініст, але потым разам з жонкай перайшоў у каталіцтва. Быў значным фундатарам Касцёла. 23 красавіка 1623 года паміж Аляксандрам і Соф’яй Слушкамі, і правінцыялам Рускай правінцыі дамініканцаў айцом Марыянам Крэпіцэнсам і айцамі Сымфарыянам і Шчырыцам адбылася дамова пра фундацыю стаўбцоўскага кляштара дамініканцаў, сам фундуш на кляштар выдадзены 20 лістапада 1626 года. Над Нёманам спачатку быў збудаваны драўляны касцёл і кляштар, потым мураваны касцёл і абноўлены касцельныя рэчы. Быў таксама фундатарам дамініканскага кляштара ў Рэчыцы і жаночага бернардзінскага ў Менску. Пабудаваў два касцёлы ў Валожыне і адзін у вёсцы Кавалеўшчыне (Падляшскае ваяводства), дзе быў пахаваны пасля смерці.
Быў жанаты з дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф’яй Канстанцыяй, якая ў 1608 годзе развялася са Станіславам Кішкам, бо ён пайшоў у манахі.
У гэтым шлюбе нарадзіліся: