Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Раеўскі | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 чэрвеня 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Аляксандр Раеўскі (нар. 19 чэрвеня 1988, Мазыр) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», але хутка апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпра». У магілёўскім клубе гуляў за дубль, часам прыцягваўся таксама да гульняў асноўнай каманды. У 2009 годзе перайшоў у «Славію», якая на той момант выступала ў Першай лізе, і праз два гады дапамог ёй перамагчы ў гэтым турніры.
Сезон 2012 распачаў у Вышэйшай лізе ў складзе «Славіі», але ўлетку пакінуў клуб. У другой палове 2012 года заставаўся без клуба, а ў сезоне 2013 стаў іграком светлагорскага «Хіміка». Па выніках сезона 2013 «Славія» зноў апынулася ў Першай лізе, і Аляксандр чарговы раз далучыўся да мазырскага клуба. У сезоне 2014 забіў 5 галоў за «Славію», чым другі раз дапамог ёй трапіць у Вышэйшую лігу. У Вышэйшай лізе Раеўскі стаў пераважна выхадзіць на замену, у сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, тады ж стаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы. У сезоне 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам мазыран, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. На наступны год дапамог мазыранам перамагчы ў другім дывізіёне і вярнуцца ў эліту.
У 2019—2020 гадах з’яўляўся на полі нерэгулярна, шмат прапускаў з-за траўм. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з мазырскім клубам[2]. У першай палове 2021 года пераважна выхадзіў у стартавым складзе мазыран, з лета стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[3] і завяршыў прафесійную кар’еру.
З 2022 года працаваў у «Славіі» дзіцячым трэнерам, а ў пачатку 2023 года стаў галоўным трэнерам дубліруючага складу[4], дзе працаваў да канца 2023 года.
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[5].