Аляксандр дэ Род | |
---|---|
акс.: Alexandre de Rhodes | |
Род дзейнасці | лексікограф, мовазнавец, перакладчык, місіянер |
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1591[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1660[2] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр дэ Род (фр.: Alexandre de Rhodes; 15 сакавіка 1591, Авіньён, Францыя — 5 лістапада 1660, Ісфахан, Іран) — французскі манах-езуіт, у XVII стагоддзі праводзіў актыўную місіянерскую дзейнасць у Індакітаі. Аказаў вялікі ўплыў на распаўсюджанне хрысціянства ў В’етнаме, стварыў в’етнамскі алфавіт на аснове лацінкі.
Аляксандр нарадзіўся ў Авіньёне (Францыя) 15 сакавіка 1591 годзе, у 1612 годзе ўвайшоў у Таварыства Ісуса і ў 1619 годзе быў накіраваны ў якасці місіянера ў Індакітай.
Знаходзячыся больш 10 год у Ханоі, Дэ Род напісаў Катэхізіс на в’етнамскай мове, стварыў в’етнамскую пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта, якая выкарыстоўваецца па сённяшні дзень. У сваім дакладзе Аляксандр казаў, што пры ім прынялі хрысціянства больш 6 000 мясцовых жыхароў.
У 1630 годзе Аляксандр дэ Род быў высланы з В’етнама і правёў наступныя 10 год у Макаа. Пазней ён яшчэ раз вяртаўся ў Індакітай, дзе правёў яшчэ 6 гадоў, прыгаворваўся да смяротнага пакарання, якое пазней было заменена на сасланне.
У 1649 годзе Дэ Род вярнуўся У Рым, дзе звяртаўся з просьбамі аб павелічэнні фінансавання каталіцкіх місый у Індакітаі. Пазней яго накіравалі ў Персію, дзе Аляксандр дэ Род памёр у 1660 годзе.