Аляксандра Зорына | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1973[2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
IMDb | ID 0815054 |
![]() |
Аляксандра Зорына, сапраўднае Аляксандра Цвікевіч (17 верасня 1899, Баранавічы — 31 мая 1973, ЗША) — актрыса нямецкага нямога кіно.
Нарадзілася ў заможнай сям’і Аляксандра і Марыі Цвікевічаў. Мела сястру Ганну, братоў Анатоля і Яўгена.[3]
У 1917 годзе сям’я пераехала ў Польшчу, у Варшаву, дзе бацька заснаваў стаматалагічную клініку, а маці — рэстаран.
Дэбют у нямецкай чорна-белай нямой драме «Карусель жыцця» аказаўся паспяховым і актрыса заключыла кантракт з нямецкай кінакампаніяй «UFA» у Мюнхене.
У 1919—1932 гадах знялася ў шэрагу фільмаў, у тым ліку «Засада» па баладзе Адама Міцкевіча, «Трагедыя Расіі і яе трох эпох» і «На ясным беразе» па раману Г. Сенкевіча.
У 1922 годзе па запрашэнні нямецкай кінастудыі «Universum Film AG» Аляксандра Зорына пераехала ў Берлін. У 1922 годзе ў Германіі пазнаёмілася са сваім будучым мужам кінапрадзюсарам Сяргеем Оцупам. У Германіі знялася амаль што ў двух дзясятках фільмаў.
Падтрымлівала сувязі са многімі знакамітасцямі, Ф. Шаляпіным, С. Ясеніным, У. Набокавым і інш.
У 1932 годзе ўзяла шлюб з кінапрадзюсарам Сяргеем Оцупам, пасля чаго завяршыла кар’еру кінаактрысы.
Другая сусветная вайна разбурыла сям’ю. Яе муж з 1939 года жыў у Італіі. У Берліне Аляксандра перакладала замежныя фільмы і працавала рэдактарам субцітраў.
У 1943 годзе яе дом быў разбураны бомбай і сям’я перабралася ў прадмесце Берліна, а ў 1945 — у Касэль, дзе жыла ў лагеры ўцекачоў.
У 1949 годзе эмігравала ў ЗША, пасялілася ў Сан-Францыска.
Памерла ў 1973 годзе ад анкалагічнага захворвання.
Пахавана ў каліфарнійскім горадзе Сан-Рафаэль[4].