Алівія дэ Хэвіленд | |
---|---|
англ.: Olivia de Havilland | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 2020[5][3][…] (104 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уолтэр дэ Хэвіленд[d][10][11][…] |
Маці | Ліліян Фантэйн[d][10][11][…] |
Муж | Маркус Гудрых[d][12] і П’ер Галант[d][11][12] |
Дзеці | Гізель Галант[d] і Бенджамін Брыгс Гудрых[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэлеактрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса, сцэнарыст, актрыса |
Кар’ера | 1935—1988 |
Узнагароды |
honorary doctor of the University of Hertfordshire[d] (1998) зорка на галівудскай «Алеі славы» (8 лютага 1960) |
IMDb | ID 0000014 |
oliviadehavilland.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алівія дэ Хэвіленд (англ.: Olivia de Havilland; 1 ліпеня 1916, Токіа — 26 ліпеня 2020, Парыж) — англа-амерыканская актрыса, адна з самых папулярных і запатрабаваных галівудскіх актрыс 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух «Оскараў» за найлепшую жаночую ролю (1946, 1949).Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робін Гуда» (1938), «Знесеныя ветрам» (1939), «Спадчынніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).
Нарадзілася ў Токіа, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай актрысай, вядомай публіцы пад псеўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Уолтар Огастас дэ Хэвіленд, брытанскім адвакатам. Пасля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.
Яе акцёрская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Герміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказана ў знакамітым тэатры Галівуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж у 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод яе ранніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысея капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.
За гады прафесійнай кар’еры Алівія дэ Хэвіленд заваявала дзве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчынніца» (1949), двойчы станавілася лаўрэаткай прэміі «Залаты глобус». На Галівудскай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсць яе зорка. Апошняй карцінай, у якой знялася дэ Хэвіленд, стала карціна «Пяты мушкецёр» (1979).
Памерла ў сне ў сваім доме ў Парыжы.
Дзякуючы сваёй знешнасці актрыса атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненне да больш складаных акцёрскіх задач. Яе расчараванне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасля яго заканчэння, сцвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоў ад роляў. Апеляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на яе карысць, пастанавіўшы, што студыя не можа працягваць кантракт без згоды выканаўцы. Рашэнне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Хэвіленд».